Перайсьці да зьместу

Андрэ Шурле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэ Шурле
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лістапада 1990(1990-11-06)[1][2] (35 гадоў)
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011 Майнц 66 (20)
2011—2013 Баер Левэркузэн 65 (18)
2013—2015 Чэлсі 44 (11)
2015—2016 Вольфсбург 43 (10)
2016—2020 Барусія Дортмунд 33 (3)
2018—2019 → Фулгэм 24 (6)
2019—2020 → Спартак Масква 13 (1)
Зборныя
2009 Нямеччына (да 20)[d] 1 (1)
2009—2010 Нямеччына (да 21)[d] 4 (3)
2010—2017 Нямеччына 57 (22)

А́ндрэ Шу́рле (па-нямецку: André Schürrle; нар. 6 лістапада 1990 году, Людвігсгафэн-ам-Райн, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст, нападнік. На сваім рахунку мае выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Упершыню выйшаў на поле ў якасьці гульца асноўнай каманды «Майнц 05» 8 жніўня 2009 году ў матчы супраць «Баеру», які скончыўся зь лікам 2:2. Свае першыя два галы забіў 19 верасьня таго ж году ў матчы супраць «Бохуму». Дзякуючы дублю Шурле «Майнц», прайграючы па ходу матча 1:2, атрымаў перамогу зь лікам 3:2. Крыху пазьней на тым жа тыдні Шурле падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам. Паводле выніках таго сэзона ён забіў 5 галоў і аддаў 3 галявыя перадачы.

У верасьні 2010 году Шурле падпісаў зь левэркузэнскім «Баерам» дамову тэрмінам да 30 ліпеня 2016 году. Сума трансфэру склала каля 8 млн эўра.

Андрэ ў складзе «Чэлсі»

18 красавіка 2013 году было абвешчана, што дырэктар «Баеру» Рудзі Фёлер паехаў у Лёндан, каб правесьці перамовы з «Чэлсі» на трансфэр Шурле, аднак сума пераходу яшчэ не была ўзгоднена[4]. 13 чэрвеня 2013 году «Чэлсі» пацьвердзіў, што яны дасягнулі пагадненьня зь Леверкузэнам да пераходу Андрэ[5].

18 жніўня 2013 году Шурле дэбютаваў у складзе «Чэлсі», выйшаўшы на 67-й хвіліне на зьмену Кевіну дэ Бройнэ ў матчы Прэм’ер-Лігі супраць «Гал Сіці», які скончыўся зь лікам 2:0 на карысьць лёнданцаў. Першы гол гульца за новую каманду прыйшоўся на хатнюю перамогу 2:1 над «Манчэстэр Сіці» 27 кастрычніка 2013 году[6].

1 сакавіка 2014 году Шурле забіў свой першы хет-трык у ангельскім клюбе, у выязным матчы супраць «Фулгэму», які скончыўся зь лікам 1:3[7]. Падчас сваёй кар’еры ў лёнданскім клюбе Андрэ амаль заўсёды пачанаў матч з лаўцы запасных гульцоў.

2 лютага 2015 году Шурле быў прадстаўлены як навак клюбу «Вольфсбург», які на той момант займаў 2 радок у чэмпіянаце Нямеччыны. Паводле зьвестак сума трансфэру склала 22 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[8].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У лістападзе 2010 году Шурле быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Нямеччыны[9]. Дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі, выйшаўшына замену на 79-й хвіліне. Андрэ Шурле й Марыё Гёцэ зьяўляюцца першымі гульцамі нацыянальнай, якія нарадзіліся ўжо ў аб’яднанай Нямеччыне[10]. На чэмпіянаце сьвету 2014 году Андрэ зрабіў галявую перадачу на Марыё Гёцэ, які забіў пераможны гол у браму аргентынскага брамніка Сэрхіё Рамэра ў фінальным матчы турніры.

«Чэлсі»:

«Вольфсбург»:

«Барусія»:

Нямеччына:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]