Бэнэдыкт Гёвэдэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бэнэдыкт Гёвэдэс
Benedikt Höwedes, Germany national football team (04).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 лютага 1988(1988-02-29)[1][2] (32 гады)
Гальтэрн-ам-Зээ, Рэклінггаўзэн, Мюнстэр, Паўночны Райн — Вэстфалія, Заходняя Нямеччына[1]
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў Масква
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2018
2017—2018
2018—
Шальке-04
Ювэнтус (арэнда)
Лякаматыў Масква
240 (12)
3 (1)
35 (3)
Зборныя
2011— Нямеччына 44 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2017.

Бэнэды́кт Гёвэдэс (па-нямецку: Benedikt Höwedes; нарадзіўся 29 лютага 1988 году, Гальтэрн-ам-Зээ, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за расейскі клюб «Лякаматыў» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Вызнаецца як адзін з найлепшых абаронцаў Нямеччыны[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе Гёвэдэс трапіў у акадэмію «Шальке». У 2003 годзе, зьяўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19 гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросьце. У студзені 2007 году падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам да 2010 году. 3 кастрычніка 2007 году дэбютаваў у складзе «Шальке» ў выязным матчы супраць «Русэнборгу» з Тронгэйму ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карльсруэ» Бэнэдыкт дэбютаваў і ў Бундэсьлізе.

19 кастрычніка 2008 году ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбургу» Бэнэдыкт забіў свой першы гол у Бундэсьлізе і наогул за «Шальке». У сьнежні 2008 году гулец падоўжыў кантракт з гельзэнкірхэнцамі да 2014 году. 9 сакавіка 2013 году Гёвэдэс падоўжыў кантракт з клюбам да 2017 году[4].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 траўня 2011 году ў матчы зборных Нямеччыны й Уругваю дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на поле 24 хвіліны. Пасьля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Гёвэдэс быў абраны ў сьпіс 23 гульцоў на фінальны турнір[5]. У першым матчы групавога раўнду Бэнэдыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазьней ён стаў перамоцам турнір разам са сваёй камандай. Гёвэдэс стаўся адным з трох нямецкіх гульцоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаз чэмпіянату разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Лямам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шальке-04»:

«Ювэнтус»:

«Лякаматыў»:

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бэнэдыкт Гёвэдэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў