Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году — 14-ы чэмпіянат Эўропы па футболе, які адбываўся ў Польшчы ды Ўкраіне з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 году. Гульні праходзілі ў 8 гарадах: Варшава, Гданьск, Данецк, Кіеў, Львоў, Познань, Уроцлаў, Харкаў. Гэта трэці турнір у гісторыі эўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога зьяўляліся адразу дзьве краіны. Першым стаў чэмпіянат Эўропы 2000 году, праведзены ў Бэльгіі й Нідэрляндах, другім — чэмпіянат Эўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі й Швайцарыі.
Цырымонія лёсаваньня фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы 2012 году была праведзена ў Кіеве, у Нацыянальным палацы культуры й мастацтваў Украіны 2 сьнежня 2011 году. Гэты чэмпіянат стаў апошнім, у фінальным раундзе якога прынялі ўдзел 16 камандаў. Пачынаючы з Эўра-2016, колькасьць камандаў будзе павялічана да 24.
Лёсаваньне разьмеркаваньня камандаў на групавы этап фінальнага турніру адбылася 2 сьнежня 2011 году ў 19:00 па мясцовым часе ў Кіеве, у Нацыянальным палацы мастацтваў «Украіна». Перад лёсаваньнем каманды, якія прайшлі ў фінальны турнір, былі разьмеркаваны па кошыках наступным чынам:
Першыя пазыцыі ў групе A й у групе D займаюць каманды краінаў, якія арганізуюць правядзеньне чэмпіянату, то бок Польшчы й Украіны адпаведна. Лёсаваньне пачалася з Кошыка 1, каб запоўніць першую пазыцыю ў групе B і ў групе C. Затым прайшло лёсаваньне для Кошыка 4, зь якога па адной камандзе было пасьлядоўна разьмеркавана ў кожную групу, ад групы A да групы D. Затым гэтая ж працэдура паўтарылася для Кошыка 3 і нарэшце для Кошыка 2. Пазыцыя кожнай каманды ў ейнай групе (2, 3 ці 4) таксама вызначылася падчас лёсаваньня.
У рамках гэтай цырымоніі быў прадстаўлены афіцыйны мяч Чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году.
Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату былі абвешчаныя за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалісты, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце.
На першым этапе 16 камандаў былі падзеленыя на 4 групы па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды зь якіх выйшлі ў чвэрцьфінал. Чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал складаюцца з аднаго матчу па алімпійскій сыстэме.
Дата
|
Месца
|
Вынік
|
Аўтары галоў
|
Судзьдзя
|
8 чэрвеня 2012
|
Варшава
|
Польшча
|
1:1
|
Грэцыя
|
Левандоўскі, 17; Сальпінгідыс, 51
|
Карляс Вэляска Карбальлё
|
8 чэрвеня 2012
|
Уроцлаў
|
Расея
|
4:1
|
Чэхія
|
Дзагоеў, 15, 79, Шырокаў, 24, Паўлючэнка, 82; Піларж, 52
|
Гоўард Ўэб
|
12 чэрвеня 2012
|
Уроцлаў
|
Грэцыя
|
1:2
|
Чэхія
|
Гекас, 53; Ірачэк, 3, Піларж, 6
|
Стэфан Лянуа
|
12 чэрвеня 2012
|
Варшава
|
Польшча
|
1:1
|
Расея
|
Блашчыкоўскі, 57; Дзагоеў, 37
|
Вольфганг Штарк
|
16 чэрвеня 2012
|
Уроцлаў
|
Чэхія
|
1:0
|
Польшча
|
Ірачэк, 72
|
Крэйг Томсан
|
16 чэрвеня 2012
|
Варшава
|
Грэцыя
|
1:0
|
Расея
|
Карагуніс, 45+2
|
Юнас Эрыксан
|
Дата
|
Месца
|
Вынік
|
Аўтары галоў
|
Судзьдзя
|
9 чэрвеня 2012
|
Харкаў
|
Нідэрлянды
|
0:1
|
Данія
|
Крон-Дэлі, 24
|
Дамір Скаміна
|
9 чэрвеня 2012
|
Львоў
|
Нямеччына
|
1:0
|
Партугалія
|
Гомэс, 72
|
Стэфан Лянуа
|
13 чэрвеня 2012
|
Львоў
|
Данія
|
2:3
|
Партугалія
|
Бэнтнэр, 41, 80; Пэпі, 24, Паштыга, 36, Варэла, 87
|
Крэйг Томсан
|
13 чэрвеня 2012
|
Харкаў
|
Нідэрлянды
|
1:2
|
Нямеччына
|
ван Пэрсі, 73; Гомэс, 24, 38
|
Юнас Эрыксан
|
17 чэрвеня 2012
|
Харкаў
|
Партугалія
|
2:1
|
Нідэрлянды
|
Раналду, 28, 74; ван дэр Ваарт, 11
|
Ніколя Рыцолі
|
17 чэрвеня 2012
|
Львоў
|
Данія
|
1:2
|
Нямеччына
|
Крон-Дэлі, 24; Падольскі, 19, Бэндэр, 80
|
Карляс Вэляска Карбальлё
|
Дата
|
Месца
|
Вынік
|
Аўтары галоў
|
Судзьдзя
|
10 чэрвеня 2012
|
Гданьск
|
Гішпанія
|
1:1
|
Італія
|
Фабрэгас, 64; Ды Натале, 61
|
Віктар Кашаі
|
10 чэрвеня 2012
|
Познань
|
Ірляндыя
|
1:3
|
Харватыя
|
Сэнт-Лэджэр, 19; Манджукіч, 3, 48, Елавіч, 43
|
Б’ёрн Кейпэрс
|
14 чэрвеня 2012
|
Познань
|
Італія
|
1:1
|
Харватыя
|
Пірлё, 39; Манджукіч, 72
|
Гоўард Ўэб
|
14 чэрвеня 2012
|
Гданьск
|
Гішпанія
|
4:0
|
Ірляндыя
|
Торэс, 4, 70, Сыльва, 49, Фабрэгас, 83
|
Пэдру Праэнса
|
18 чэрвеня 2012
|
Гданьск
|
Харватыя
|
0:1
|
Гішпанія
|
Навас, 88
|
Вольфганг Штарк
|
18 чэрвеня 2012
|
Познань
|
Італія
|
2:0
|
Ірляндыя
|
Касана, 43, Балятэльлі, 90
|
Джунэйт Чакыр
|
Дата
|
Месца
|
Вынік
|
Аўтары галоў
|
Судзьдзя
|
11 чэрвеня 2012
|
Данецк
|
Францыя
|
1:1
|
Ангельшчына
|
Насры, 39; Лескат, 30
|
Ніколя Рыцолі
|
11 чэрвеня 2012
|
Кіеў
|
Украіна
|
2:1
|
Швэцыя
|
Шаўчэнка, 55, 62; Ібрагімавіч, 52
|
Джунэйт Чакыр
|
15 чэрвеня 2012
|
Данецк
|
Украіна
|
0:2
|
Францыя
|
Мэнэз, 53, Кабай, 56
|
Б’ёрн Кейпэрс
|
15 чэрвеня 2012
|
Кіеў
|
Швэцыя
|
2:3
|
Ангельшчына
|
Джонсан, 49 (аўтагол), Мэльбэрг, 59; Кэрал, 23, Ўолкат, 64, Ўэлбэк, 78
|
Дамір Скаміна
|
19 чэрвеня 2012
|
Данецк
|
Ангельшчына
|
1:0
|
Украіна
|
Руні, 48
|
Віктар Кашаі
|
19 чэрвеня 2012
|
Кіеў
|
Швэцыя
|
2:0
|
Францыя
|
Ібрагімавіч, 54, Лярсан, 90+1
|
Пэдру Праэнса
|
- ¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
Дата
|
Месца
|
Вынік
|
Аўтары галоў
|
Судзьдзя
|
21 чэрвеня 2012
|
Варшава
|
Чэхія
|
0:1
|
Партугалія
|
Раналду, 79
|
Гоўард Ўэб
|
22 чэрвеня 2012
|
Гданьск
|
Нямеччына
|
4:2
|
Грэцыя
|
Лям, 39, Хэдыра, 61, Клёзэ, 68, Ройс, 74; Самарас, 55, Сальпінгідыс, 89 (пэн.)
|
Дамір Скаміна
|
23 чэрвеня 2012
|
Данецк
|
Гішпанія
|
2:0
|
Францыя
|
Алёнса, 10, 90+1 (пэн.)
|
Ніколя Рыцолі
|
24 чэрвеня 2012
|
Кіеў
|
Ангельшчына
|
0:0 (2:4, пэн.)
|
Італія
|
|
Пэдру Праэнса
|
Продаж квіткоў на футбольны матч у пэрыяд правядзеньня чэмпіянату ажыцьцяўляецца па прад’яўленьні дакумэнту, які засьведчвае асобу, з абавязковым указаньнем у квітку прозьвішча, імя асобы й прад’яўленага дакумэнту й ягонага нумару. Права продажу, перадачы й выкарыстаньня квіткоў на любое мерапрыемства УЭФА належыць прызначанай асобе, упаўнаважанаму ад Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў кампаніі й ейнымі супрацоўнікамі.
На матчы надрукавана 1,4 мільёну квіткоў коштам ад 30 да 600 эўра. Як паведаміла УЭФА 1 лютага 2011 году, усе квіткі, пушчаныя ў вольны продаж, то бок 75 адсоткаў, будуць прадавацца толькі на сайце УЭФА й толькі па безнаяўным разьліку праз Інтэрнэт[1] і толькі да канца сакавіка 2012 году. Пазьней квіткі прадавацца ня будуць. Жыхарам гарадоў, дзе праводзяцца матчы, вылучаецца ў продаж па 2 тысячы квіткоў на горад на адзін матч. Першым чалавекам, які заказаў сабе квіток на чэмпіянат, стаў 1 лютага 2011 году грамадзянін Паўднёвай Карэі.
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў