Вэсьлі Снэйдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вэсьлі Снэйдэр
Вэсьлі Снэйдэр
Вэсьлі Бэньямін Снэйдэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1984 (34 гады)
Утрэхт, Нідэрлянды
Рост 170 см
Вага 67 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Гарафа
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2007
2007—2009
2009—2013
2013—2017
2017—2018
2018—
Аякс
Рэал
Інтэр
Галатасарай
Ніцца
Аль-Гарафа
127 (44)
52 (11)
76 (13)
124 (35)
5 (0)
11 (9)
Зборныя
2003—2017 Нідэрлянды 133 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 красавіка 2018.

Вэсьлі Снэйдэр (па-нідэрляндзку: Wesley Sneijder; нарадзіўся 9 чэрвеня 1984 году, Утрэхт, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Гарафа» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Ён быў названы УЭФА адным з трох найлепшых паўабаронцаў у сьвеце за 2010 год паводле вэрсіі ФІФА.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футболам пачаў займацца ў амстэрдамскай моладзёвай акадэміі «Аякс». Выступаючы за юнацкую каманду, Снэйдэр змог зарэкамэндаваць сябе перад трэнэрам. Дэбют футбаліста ў складзе «Аяксу» адбыўся 22 сьнежня 2002 году ў матчы супраць клюбу «Эксэльсіёр» (2:0). Пасьля гэтага Снэйдэр змог даволі хутка замацавацца ў асноўным складзе сваёй каманды.

За пяць сэзонаў, праведзеных у Галяндыі, паўабаронца адзін раз станавіўся чэмпіёнам краіны (2002), двойчы выйграваў кубак (2006, 2007) і тройчы станавіўся ўладальнікам Супэркубка Нідэрляндаў (2002, 2005, 2006). Усяго ў складзе «Аяксу» Снэйдэр правёў 126 матчаў, у якіх 43 разы пабіваў браму супернікаў. У 2003 годзе быў прызнаны самым таленавітым спартсмэнам Амстэрдаму.

У сэзоне 2006—2007 гадоў Снэйдэр забіў за «Аякс» 18 галоў, і якасьцю сваёй гульні зьвярнуў увагу сэлекцыянэраў «Рэалу».

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку 12 жніўня 2007 году футбаліст быў прадстаўлены ў якасьці гульца мадрыдзкага клюбу. Пераход Снэйдэра абыйшоўся ў 27 мільёнаў эўра, а сам футбаліст стаў другім у сьпісе самых дарагіх галяндзкіх гульцоў. Ён змог замацавацца ў складзе «Рэалу» правёўшы 30 гульняў і забіўшы 9 галоў.

«Інтэрнацыянале»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Рэале», улетку 2009 году Снэйдэр быў вымушаны пакінуць каманду. Пасьля доўгіх угавораў Вэсьлі ўсё ж такі пакінуў Мадрыд і пераехаў у мілянскі «Інтэр» за трансфэрны кошт роўны 15 млн эўра. У новым клюбе Снэйдэр стаў важнай часткай каманды і дапамог ёй выйграць усе трафэі ў 2009—2010 гадох, як то Чэмпіянат Італіі, Кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў.

«Галатасарай»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 студзеня 2013 году Вэсьлі перайшоў у склад турэцкага клюбу «Галатасарай» за 7,5 мільёну эўра.

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальную зборную Нідэрляндаў Снэйдэр пачаў прыцягвацца з 2003 году. Дэбютны матч паўабаронцы адбыўся ў красавіку супраць каманды Партугаліі. Пасьля гэтага футбаліст стаў рэгулярна атрымліваць запрашэньні ў нацыянальную каманду. Снэйдэр прымаў удзел на чэмпіянаце сьвету 2006 году (5 матчаў, 1 жоўтая картка). У адборачнай кампаніі чэмпіянату Эўропы 2008 Снэйдэр згуляў 10 матчаў і забіў 2 галы. На самім жа Эўра ён быў прызнаны адным з найлепшых гульцоў — ён згуляў усе матчы сваёй каманды і адзначыўся некалькімі галамі ў брамы зборных Францыі і Італіі. Снэйдэр бліснуў і на Чэмпіянаце сьвету 2010 году ў складзе зборнай Нідэрляндаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вэсьлі Снэйдэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў