Філіп Лям
Філіп Лям | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лістапада 1983 (41 год) Мюнхэн, ФРН | |
Рост | 170 см[1] | |
Вага | 65 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1989—1995 1995—2003 |
Гэрн Баварыя | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 2003—2005 2003—2017 |
Баварыя-2 Штутгарт Баварыя |
63 (3) 53 (2) 332 (12) |
Зборныя | ||
2004—2014 | Нямеччына | 113 (5) |
Фі́ліп Лям (па-нямецку: Philipp Lahm; нарадзіўся 11 лістапада 1983 году, Мюнхэн, ФРН) — нямецкі футбаліст. Выступаў на пазыцыі ўскрайняга абаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборную Нямеччыны, быў ейным капітанам. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 17 гадоў, у 2001 годзе Лям стаў гульцом другой каманды «Баварыі». Тагачасны ейны трэнэр, Гэрман Герлянд да гэтага часу лічыць, што Лям ёсьць самы таленавіты гулец, якога ён калі-небудзь трэніраваў. Філіп дэбютаваў за «Баварыю-2» 25 жніўня 2001 году ў пятым туры Рэгіянальнай лігі (Поўдзень) у матчы супраць «Вакера» з Бургаўзэну. Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць мюнхэнцаў, на 24-й хвіліне вызначылася жывая легенда Мюнхэну — Ганс Пфлюглер, чэмпіён сьвету 1990 году, які вярнуўся ў футбол на адзін сэзон, а на 85-й вызначыўся будучы вядомы гулец Бундэсьлігі — Зьвездан Місімавіч. Сам жа Філіп правёў на полі ўвесь матч[2]. Цікава, што ў заяўцы на чэмпіянат Лям значыўся паўабаронцам, а сэзон ужо завяршаў на месцы абаронцы. Усяго ў тым сэзоне ён правёў 27 матчаў і забіў два мячы: першы 1 сьнежня «Дармштату», а другі 7 красавіка 2002 году «Барусіі» з Фульды. У другім сэзоне Лям ужо быў капітанам, ён згуляў 34 матчы й забіў адзін гол у браму «Барусіі» з Нойкірхэну, а каманда завяршыла чэмпіянат на высокім 4-м месцы.
Філіп хутка трапіў на нататку да Отмара Гіцфэльда, які трэніраваў асноўную каманду мюнхэнцаў. Отмар бачыў у гульцу якасьці, неабходныя для гульца асновы й Лям быў першы з маладых гульцоў, які рыхтаваўся да галоўнай каманды. 13 лістапада 2002 году Лям упершыню зьявіўся на полі ў футболцы «Баварыі». Для ягонага дэбюту быў абраны матч супраць францускага «Лянса» у Лізе Чэмпіёнаў, дзе перад камандаў ужо не было ніякіх задачаў. Філіп зьявіўся на полі ў канцы матчу, на 90-й хвіліне, замяніўшы Маркуса Фойльнэра.
Падчас гульні за «Баварыю-2» Лям стаў тыповым флянгавым абаронцам, якія стала ўцякаў у атаку. Аднак, з-за таго, што ў тыя часы правы флянг абароны ў «Баварыі» быў акупаваны Вілі Саньёлем, а левы займаў Біксан Лізаразю, Філіпу прыйшлося пакінуць клюб і перайсьці ў «Штутгарт», бо шанцаў зайграць у аснове «Баварыі» ў яго не было.
«Штутгарт»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 2003 году Лям быў арандаваны «Штутгартам» на 2 гады. Спачатку на яго разьлічвалі як на зьменшчыка правага абаронцы Андрэаса Гінкеля, але Фэлікс Магат, які трэніраваў тады «Штутгарт», вырашыў паспрабаваць Ляма на іншых пазыцыях, каб не загубіць ягоны талент. У выніку, неўзабаве Філіп выцесьніў з асноўнага складу швабаў левага абаронцу Гайка Гэрбэра. Дэбют у «Штутгарце» адбыўся 3 жніўня 2003 году ў першым туры Бундэсьлігі. Тады каманда гуляла ў Растоку супраць мясцовай «Ганзы». Філіп выйшаў на поле на 76-й хвіліне, замяніўшы пры гэтым паўабаронцу Сыльвіё Майснэра. У тым сэзоне ў Бундэсьлізе Філіп згуляў 31 гульню і забіў 1 мяч, а ў Лізе чэмпіёнаў правёў 7 паядынкаў, узнагарода ў тым сэзоне было месца другога найлепшага гульца чэмпіянату Нямеччыны пасьля Аілтана.
Другі сэзон у «Штутгарце» выдаўся цяжкім для Ляма. Пасьля чэмпіянату Эўропы 2004 году, у якім ён прымаў удзел, яму не хапіла часу для аднаўленьня. Да таго ж у чырвоных зьмяніўся трэнэр: новым настаўнікам стаў Матыяс Замэр, які ня вельмі дараваў Філіпа й у якога ён не трапляў пад тактыку й пабудову каманды. Усё ж Лям пасьпеў да каляднага перапынку згуляць 16 матчаў, зь якіх у чатырнаццаці ён выходзіў у аснове. Скончыць сэзон Філіпу перашкодзіў пералом правай нагі, атрыманы ў студзені 2005 году. Такім чынам, Лям вярнуўся на поле толькі 9 красавіка 2005 году ў матчы супраць «Шальке-04», які завяршыўся перамогай швабаў зь лікам 3:0. Але праз усяго пяць тыдняў, 17 траўня Лям парваў крыжападобныя зьвязкі.
Вяртаньне ў «Баварыю»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2005 году Філіп вярнуўся ў «Баварыю», але гуляць адразу ня мог, бо не пасьпеў аднавіцца пасьля цяжкай траўмы. Пахадзіўшы каля двух месяцаў па лекарах, Лям паціху стаў вяртацца ў гульнявы рытм, ён наведваў трэніроўкі, працуючы над аднаўленьнем свайго арганізма, гуляў за другую каманду «Баварыі». Першы матч у Бундэсьлізе згуляў 19 лістапада 2005 году супраць «Армініі» зь Білефэльду. Паядынак скончыўся перамогай мюнхэнцаў зь лікам 2:1, Філіп на 64-й хвіліне замяніў Біксана Лізаразю. Па заканчэньні сэзону Біксан завяршыў сваю прафэсійную футбольную кар’еру й месца пад будучага героя Мюнхэну было вызвалена. Трансфэрны кошт гульца на кастрычнік 2010 году складаў каля 28 млн эўра.
Кар’ера ў зборнай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У асноўнай зборнай Нямеччыны з 2004 году. Менавіта пасьля выдатных выступаў за моладзевую зборную галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Рудзі Фёлер выклікаў маладога гульца на матч супраць зборнай Харватыі. 18 лютага Філіп адгуляў супраць харватаў усе 90 хвілінаў матчу й быў абраны найлепшым гульцом мату паводле нямецкай спартовай газэты Kicker[3]. Разам з нацыянальнай камандай Філіп правёў усе тры матчы на чэмпіянаце Эўропы 2004 году, аднак немцы ня здолелі выйсьці ў плэй-оф. Не зважаючы на гэта, гульня Ляма была адзначана спэцыялістамі.
Лям прапусьціў больш за год са студзеня 2005 па сакавік 2006 году з-за пашкоджаньняў, аднак па вяртаньні Юрген Клінсман працягнуў выкарыстоўваць гульца ў якасьці футбаліста асноўнага складу. У першым матчы чэмпіянату сьвету 2006 году Лям адкрыў лік на 6-й хвіліне ў гульні супраць зборнай Коста-Рыкі. На наступны матч супраць зборнай Польшчы Філіп быў абраны найлепшым гульцом сустрэчы. Акрамя таго, Філіп стаў адзіным нямецкім гульцом на турніры, які правёў на пляцоўцы ўсе 360 хвілінаў гульнявога часу.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны (6): 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (5): 2006, 2008, 2010, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка лігі Нямеччыны: 2007
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны (2): 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету (2): 2006, 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б FC Bayern München AG. fcbayern.de
- ^ Spielstatistik Wacker Burghausen - FC Bayern München II 1:2 (1:1). fussballdaten.de.
- ^ Ramelow sorgt noch für den Sieg. Kicker.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Філіп Лям — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў