Перайсьці да зьместу

Робэрт Андрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Андрых
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1994(1994-09-22)[1][2] (31 год)
Рост 187 см
Пазыцыя апорны паўабаронца, цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер Левэркузэн
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Гэрта 0 (0)
2015—2016 Дынама Дрэздэн 21 (1)
2016—2018 Вээн Вісбадэн 59 (7)
2018—2019 Гайдэнгайм 25 (4)
2019—2021 Уніён Бэрлін 59 (6)
2021— Баер Левэркузэн 131 (13)
Зборныя
2013 Нямеччына (да 20)[d] 2 (0)
2023— Нямеччына 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
14 кастрычніка 2025.

Робэрт Андрых (па-нямецку: Robert Andrich; нар. 22 верасьня 1994 году) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Баер» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Ягоны дзядзька таксама быў футбалістам, ён гуляў у чэмпіянаце НДР.

Пачаў сваю кар’еру ў сталічнай «Гэрце», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клюбу. У сэзоне 2012—2013 гадоў некалькі разоў зьяўляўся на лаўцы запасных у галоўнай дружыне клюбу, але на полі не выходзіў. Пасьля абараняў колеры дрэздэнскага «Дынама» і клюб «Вээн». У студзені 2018 году было абвешчана, што Андрых далучыцца да «Гайдэнгайму», за які паўабаронца адгуляў сэзон 2018—2019 гадоў[3]. Пасьля двух сэзонаў з «Уніёнам» Андрых далучыўся да левэркузэнскага «Баера», падпісаўшы пяцігадовы кантракт да 2026 году[4]. 13 верасьня 2022 году ён забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у пераможным матчы зь лікам 2:0 супраць мадрыдзкага «Атлетыка»[5]. У сярэдзіне траўня Андрых атрымаў пералом левага заступка, што датэрмінова вымусіла яго скончыць сэзон 2022—2023 гадоў[6].

Упершыню атрымаў выклік да шыхтаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў кастрычніку 2023 году на таварыскія матчы супраць зборных ЗША і Мэксыкі[7]. Аднак, дэбютаваў у кашулі роднай краіны 21 лістапада таго ж году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі[8].

«Баер»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]