Перайсьці да зьместу

Самі Хэдыра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самі Хэдыра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 красавіка 1987(1987-04-04)[1][2] (38 гадоў)
Рост 189 см[4]
Вага 90 кг[4]
Пазыцыя цэнтральны паўабаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 Штутгарт II 21 (1)
2006—2010 Штутгарт 98 (14)
2010—2015 Рэал Мадрыд 102 (6)
2015—2021 Ювэнтус 99 (21)
2021 Гэрта 9 (0)
Зборныя
2007—2009 Нямеччына (да 21)[d] 15 (5)
2009—2018 Нямеччына 77 (7)

Самі Хэдыра (па-нямецку: Sami Khedira; нар. 4 красавіка 1987 году, Штутгарт, ФРН) — былы нямецкі футбаліст туніскага паходжаньня, паўабаронца. За часам сваёй кар’еры прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Дэбютаваў у Бундэсьлізе 1 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Гэрты». 29 студзеня 2007 году падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 году. 9 ліпеня 2008 году падоўжыў кантракт да лета 2011 году. У клюбе пасьпяхова гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.

Летам 2010 году перайшоў у мадрыдзкі «Рэал». Сума трансфэру склала 12 млн эўра. 21 красавіка 2012 году забіў гол у браму «Барсэлёны», у тым матчы «Рэал» перамог зь лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідэр «Рэалу» Крыштыяну Раналду.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У зборнай Нямеччыне дэбютаваў 5 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных гульцоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Бастыянам Швайнштайгерам, зь якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругваю.

«Штутугарт»:

«Рэал»:

«Ювэнтус»:

Нямеччына:

  1. SAMI KHEDIRA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. Sami Khedira // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1052565220 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. 1 2 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/sami-khedira/index.php

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]