Перайсьці да зьместу

Эрык Дурм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрык Дурм
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 траўня 1992(1992-05-12)[1][2] (33 гады)
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Майнц II[d] 33 (13)
2012—2015 Барусія Дортмунд II 32 (2)
2013—2018 Барусія Дортмунд 64 (2)
2018—2019 Гадэрсьфілд Таўн 28 (0)
2019—2022 Айнтрахт Франкфурт 37 (1)
2022—2024 Кайзэрсьляўтэрн 31 (0)
Зборныя
2011 Нямеччына (да 20)[d] 1 (0)
2013 Нямеччына (да 21)[d] 3 (0)
2013—2014 Нямеччына (да 21)[d] 5 (0)
2014 Нямеччына 7 (0)

Эрык Дурм (па-нямецку: Erik Durm; нар. 12 траўня 1992 году, Пірмазэнс, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. З сэзону 2013—2014 году Юрген Клёп з прычыны траўмаў крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць на гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён пасьпяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчка й Марсэля Шмэльцэра.

Пасьпяхова гуляў за другую каманду «Майнцу 05», за якую правёў 33 матчы й забіў 13 галоў, пасьля чаго перабраўся ў клюб «Барусія Дортмунд». Сэзон 2012—2013 правёў у другой камандзе «Барусіі» — «Барусія Дортмунд II».

Летам 2013 году быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 году дэбютаваў у таварыскім матчы з клюбам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол.

Пасьпяхова прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны (да 19), за якую правёў 2 матчы й забіў 2 галы. З 2013 году стаў выступаць за маладзёвую зборную Нямеччыны (да 21). З 2014 году стаў выступаць за нацыянальную зборную Нямеччыны.

«Барусія»:

«Айнтрахт»:

Нямеччына:

  1. ^ а б в Erik Durm // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Erik Durm // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]