Робін Кох
| Робін Кох | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 ліпеня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 1,9 м | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Айнтрахт Франкфурт | |
| Нумар | 4 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | SV Eintracht 05 Trier[d] | 23 (2) |
| 2015—2016 | Кайзэрсьляўтэрн II[d] | 27 (1) |
| 2016—2017 | Кайзэрсьляўтэрн | 27 (0) |
| 2017—2020 | Фрайбург | 82 (4) |
| 2020—2024 | Лідс Юнайтэд | 73 (0) |
| 2023—2024 | → Айнтрахт Франкфурт | 31 (2) |
| 2024— | Айнтрахт Франкфурт | 40 (5) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 5 (0) |
| 2019— | Нямеччына | 15 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Робін Кох (па-нямецку: Robin Koch; нар. 17 ліпеня 1996 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны абаронца франкфурцкага клюбу «Айнтрахту» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Акрамя пазыцыі абаронцы, таксама часам выконвае абавязкі паўабаронцы абарончага пляну.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў кар’еру ў трырскім «Айнтрахту». Пасьля далучыўся да роднага «Кайзэрсьляўтэрну», дзе калісьці пачынаў футбольнае навучаньне, перш чым пераехаць у Трыр. У жніўні 2017 году далучыўся да «Фрайбургу» з Бундэсьлігі. У найвышэйшым дывізіёне 22 кастрычніка таго ж году ў матчы супраць бэрлінскай «Гэрты». Першы гол здабыў у матчы супраць франкурцкага «Айнтрахту» у студзенні 2018 году. У 2020 годзе далучыўся да ангельскага «Лідс Юнайтэд»[2], які толькі вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу пасьля доўгай адсутнасьці ў элітным дывізіёне. У ліпені 2023 году на правах арэнды вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за франкфурцкі «Айнтрахт». 9 студзеня 2024 году ягоны кантракт зь Лідсу быў цалкам выкуплены нямецкім клюбам[3], але ён пачаў дзеіць толькі ўлетку 2024 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Robin Koch // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Leeds United seal deal for Robin Koch». Leeds United.
- ↑ «Robin Koch: Leeds United defender signs permanent Eintracht Frankfurt deal». BBC Sport.