Флёрыян Нойгаўс
| Флёрыян Нойгаўс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 сакавіка 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 1,82 м | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Мёнхэнглядбах | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016 | Мюнхэн-1860 II[d] | 6 (1) |
| 2016—2017 | Мюнхэн-1860 | 12 (0) |
| 2017— | Барусія Мёнхэнглядбах | 199 (22) |
| 2017—2018 | → Фартуна Дусэльдорф | 27 (6) |
| Зборныя | ||
| 2016—2017 | Нямеччына (да 20)[d] | 6 (0) |
| 2017—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 17 (1) |
| 2020—2022 | Нямеччына | 10 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Флёрыян Нойгаўс (па-нямецку: Florian Neuhaus; нар. 16 сакавіка 1997 году) — нямецкі футбаліст, паўабаронца мёнхэнглядбаскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нойгаўс пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Мюнхэн-1860»[2], гуляючы як за другую каманду клюбу, гэтак і за першую. Праз добрую гульцу ў кашулі мюнхэнскага клюбу ў Бундэсьлізе 2 быў заўважаны адмыслоўцамі зь мёнхэнглядбаскай «Барусіі», якая запрасіла паўабаронцу да сябе ўлетку 2017. З гульцом быў умоўлены доўгатэрміновы кантракт[3]. Тым ня менш, Нойгаўс адразу выправіўся ў арэнду да дусэльдорфскай «Фартуны», дзе за 26 матчаў здолеў здабыць шэсьць галоў і тры галявыя перадачы, чым дапамог клюбу падвысіцца з другога дывізіёну ў першы[4]. Па вяртаньні з арэнды паўабаронца замацаваўся ў першай адзінаццатцы «Барусіі». З сэзону 2019—2020 гадоў стаў ключавым гульцом каманды Марка Розэ[2]. У ліпені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да 2027 году[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нойгаўс прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай Нямеччыны. Да шыхтаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны быў запрошаны ў верасьні 2020 году на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Гішпаніі і Швайцарыі[6]. Аднак, дэбютаваў паўабаронца ў кашулі зборнай 7 кастрычніка таго ж году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны, у якім таксама адзначыўся першым голам[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Florian Neuhaus // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 «Who is Florian Neuhaus: Borussia Mönchengladbach’s NextGen star?». Bundesliga.
- ↑ «Florian Neuhaus signs new Gladbach deal». Bulinews.
- ↑ «Welcome back to the Bundesliga, Fortuna Düsseldorf!». Bundesliga.
- ↑ «Borussia verlängert Vertrag mit Florian Neuhaus bis 2027». Borussia Mönchengladbach.
- ↑ «Löw: „Ich habe Verantwortung gegenüber den Spielern“». DFB.
- ↑ «3:3! Last-Minute-Treffer verhindert Heimsieg». DFB.