Перайсьці да зьместу

Штутгарт (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штутгарт
Поўная назва Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893 e.V.
Заснаваны 1893
Горад Штутгарт, Нямеччына
Стадыён МГП-Арэна
Умяшчальнасьць: 60 449
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfb.de (ням.)​ (анг.)

«Штутгарт» (па-нямецку: Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893) — спартовы клюб зь Нямеччыны з аднайменнага гораду. Пяціразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Футбольная каманда гуляе свае хатнія гульні на МГП-Арэне, разьмешчанай у спартовым комплексе Нэкпарк. Камандай рэзэрву «Штутгарт II» у сэзоне 2023—2024 гадоў гуляе ў чацьвертай паводле значнасьці лізе.

«Штутгарт» зьяўляецца клюбам-таварыствам, які на верасень 2011 году налічваў 45 636 чальцоў. У дадатак да посьпехаў прафэсійных, аматарскіх і камандаў дзіцяча-юнацкага футболу, спартоўцы клюбу ў лёгкай атлетыцы таксама перамагалі ў мностве спаборніцтваў. У клюбе таксама ёсьць сэкцыі фістболу, хакею, настольнага тэнісу й сэкцыю падрыхтоўкі футбольных судзьдзяў.

Гісторыя футбольнага клюбу пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя, а заснаваны ён быў ў 1893 годзе, як студэнцкая рэгбійная каманда. Толькі амаль праз 20 гадоў у 1912 годзе клюб пачаў займацца футболам[2]. Спартовая асацыяцыя Штутгарту, у якую ўваходзіць футбольны клюб, на сёньняшні дзень налічвае больш за 40 000 сябраў. Але шырокую вядомасьць асацыяцыя атрымала менавіта дзякуючы спартовым дасягненьням футбольнай каманды, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам Нямеччыны й тройчы перамагала ў нацыянальным кубку.

Каманда «Штутгарту» 1912 году.

У 1933 годзе клюб пераехаў на стадыён Нэкар, дзе і цяпер гуляе каманда. У тым жа годзе нацыстамі быў рэарганізаваны нямецкі футбол, у выніку чаго было ўтворана 16 футбольных лігаў, вядомых пад назовамі Гаўліга. «Штутгарт» спаборнічаў ў Гаўлізе Вюртэмбэргу, здабыўшы тытулы чэмпіёнаў рэгіёну ў 1935, 1937, 1938, 1940 і 1943 гадах. Толькі ў 1935 годзе штутгарцы ў плэй-оф нямецкага першынства як пераможцы Вюртэмбэргу дакрочылі да фіналу, але прагулялі клюбу «Шальке-04», які дамінаваў у краіне на той час. Праз Другую сусьветную вайну сыстэма лігаў скончыла сваё існаваньне. Цягам памянёнага часу галоўным супернікам быў іншы клюб, вядомы як «Штутгартэр Кікерс». Па вайне каманда брала ўдзел у Обэрлізе-Зюд, дзе здабывала перамогу ў 1946, 1952 і 1954 гадах. Каманда даволі часта прасоўвалася ў матчы плэй-оф, двойчы становячыся чэмпіёнамі краіны ў 1950 і 1952 гадах. У 1953 годзе «Штутгарт» у плэй-оф была другой, а ў 1954 годзе здабыў Кубка Нямеччыны. Другі кубак каманда выйграла ў 1958 годзе. Лідэрам дружыны ў той час быў нападнік Робэрт Шлінц. Не зважаючы на тое, што клюб быў даволі пасьпяховы ў тыя гады, аніводзін гулец ня быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай ФРН на чэмпіянат сьвету 1954 году, які апынуўся пераможным для немцаў.

Праз рост прафэсійнасьці ў спорце Нямецкі футбольны зьвяз пастанавіў замяніць рэгіянальныя спаборніцтвы на адзіную агульнанацыянальную прафэсійную лігу ў 1963 годзе. Дзякуючы добрым вынікам «Штутгарта» цягам 1950-х гадоў, каманда была запрошаная да навастворанай лігі, стаўшы адной з пачынальніцай Бундэсьлігі. Зьяўляючыся аматарскай арганізацыяй і дзякуючы слыннай швабскай ашчаднасьці, клюб пастанавіў не марнаваць грошы, і некаторыя гульцы працягвалі працаваць на паўсядзённай працы, сумяшчаючы яе з футболам. Клюб у наступныя гады звычайна фінішаваў у сярэдзіне табліцы. Адным зь лідэраў каманды таго часу быў францускі футбаліст Жыльбэр Грэс, які паходзіў з Страсбургу.

У 1973 годзе «Штутгарт» упершыню кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, дзе дакрочыў да паўфіналу турніру, дзе саступіў пераможцу турніру «Фэеноорду» (1:2, 2:2). У сярэдзіне 1970-х гадоў клюб трапіў у крызу, бо прапусьціў такія новыя тэндэнцыі ў футболе, як прыцягненьне спонсараў. Спробы зьмяніць клюбны лад праз закіданьне грошай не далі рады. «Штутгарт» спрабаваў выратавацца, але паводле вынікаў сэзону 1974—1975 гадоў страціў месца ў найвышэйшай лізе. Новы трэнэр Юрген Зундэрман прыцягнуў у клюб шэраг новых гульцоў, будуючы каманду вакол Отмара Гіцфэльда. Іншымі ключавымі гульцамі былі Карл-Гайнц Фёрстэр і Гансі Мюлер. Ужо праз два сэзоны ў Бундэсьлізе 2 «Штутгарт» вярнуўся ў эліту.

Маладая каманда карысталася папулярнасьцю сярод заўзятараў, але пакутавала ад недахопу досьведу. Сярэдняя наведвальнасьць клюбу ў канцы сэзону 1977—1978 гадоў, калі «Штутгарт» замацаваўся на чацьвертым месцы, была большай за 53 тысячаў гледачоў. Гэты рэкорд трымаўся ў лізе ажно да 1990-х гадоў. У 1978—1979 гадах дружына фінішавала на другім месцы. У 1980 годзе «Штутгарт» зноў спыніўся ў паўфінале Кубка УЭФА. У сэзоне 1983—1984 гадоў клюб, ачолены трэнэрам ГЭльмутам Бэнтгаўсам, здабыў свой чарговы тытул чэмпіёнаў Нямеччыны і першую перамогу ў Бундэсьлізе. У 1986 годзе каманда зьведала паразу ў фінале Кубка Нямеччыны, саступіўшы зь лікам 2:5 мюнхэнскай «Баварыі». У фінале Кубка УЭФА 1989 году, маючы ў сваім складзе Юргена Клінсмана «Штутгарт» саступіў італьянскаму «Напалі» (1:2, 3:3), чые колеры на той час абараняў Дыега Марадона.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Фабіян Брэдляў Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Бэльгіі Аб Амін Аль-Дакіль Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Рамон Гэндрыкс Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёша Вагнаман Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Янік Кайтэль 2000
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Анджэлё Штылер 2001
7 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Мітэльштэт 1997
8 Сьцяг Партугаліі Нап Т’ягу Тамаш Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Эрмэдын Дэміравіч Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Крыс Фюрых 1998
11 Сьцяг Марока ПА Біляль Эль-Ханус Edit this on Wikidata (ар. Лэстэр) 2004
13 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Сыляс Катампа Мвюмпа Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Швайцарыі Аб Люка Хакес Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Паскаль Штэнцэль Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Атакан Каразор Edit this on Wikidata (капітан) 1996
17 Сьцяг Нямеччыны Нап Юстын Дыль Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Джэймі Левэлінг Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Ноа Дарвіх Edit this on Wikidata 2006
20 Сьцяг Швайцарыі Аб Леанідас Стэргію Edit this on Wikidata 2002
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Штэфан Дрляча Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Францыі Аб Ляран Асыньён Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Францыі Аб Дан-Аксэль Загаду Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Жульен Шабо Edit this on Wikidata 1998
26 Сьцяг Нямеччыны Нап Дэніз Ундаў 1996
27 Сьцяг Альжыру Нап Бадрэдын Буанані Edit this on Wikidata 2004
28 Сьцяг Даніі ПА Нікаляс Нарці Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Нямеччыны Аб Фін Ельч Edit this on Wikidata 2006
30 Сьцяг Гішпаніі ПА Чэма Андрэс Edit this on Wikidata 2005
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Нюбэль Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 1996
35 Сьцяг Сэрбіі ПА Мірза Чатавіч 2007
44 Сьцяг Нямеччыны Бр Флёрыян Гэльштэрн 2007
45 Сьцяг Сэрбіі Нап Лазар Яванавіч 2006

Рэзэрвовая каманда

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]