Шкодран Мустафі
Шкодран Мустафі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 красавіка 1992[1][2] (32 гады)
| |
Рост | 184 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2016 2016—2021 2021 2021—2023 |
Сампдорыя Валенсія Арсэнал Шальке-04 Левантэ |
51 (1) 64 (6) 102 (7) 13 (1) 14 (2) |
Зборныя | ||
2014—2017 | Нямеччына | 20 (2) |
Шко́дран Муста́фі (па-нямецку: Shkodran Mustafi; нарадзіўся 17 красавіка 1992 году, Бад-Гэрсфэльд, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст альбанскага паходжаньня, абаронца. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сыстэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клюбах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клюбу «Гамбург» пакуль у 2009 годзе ня зьехаў у Ангельшчыну ў клюб «Эвэртан».
За ангельскі клюб гулец дэбютаваў у матчы Лігі Эўропы супраць беларускага БАТЭ 16 сьнежня 2009 году, выйшаўшы на замену замест Тоні Гібэрта[3]. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клюб у Прэм’ер-Лізе і ў студзені 2012 году пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах вольнага агента[4]. На той момант генуэзаўскі клюб выступаў у Сэрыі Б.
26 траўня 2012 году нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клюб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клюб з Генуі саступіў зь лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 году Мустафі забіў свой першы гол за клюб у матчы Сэрыі А супраць «Аталянты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.
7 жніўня 2014 году Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам Ля Лігі «Валенсіяй», павдле чутак трансфэр гульца каштаваў гішпанцам 8 млн эўра[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 лютага 2014 году Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Нямеччыны на таварыскі матч супраць зборнай Чылі[6]. Аднак дэбютаваў гулец толькі 13 траўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.
Шкодран быў ўключаны ў папярэдні сьпіс з 30 чалавек да чэмпіянату сьвету 2014 году, аднак у канчатковую заўяву ня трапіў. Не зважаючы на гэта, пасьля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасьці замены Ройса[7]. Шкодран зьяўляўлся на пляцоўцы ў двух першых матчах, выходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазьней быў заменены з-за траўмы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2017, 2020
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Shkodran Mustafi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Shkodran Mustafi // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Moyes names starting XI. Evertonfc.com.
- ^ Mustafi Moves On. Everton F.C
- ^ Mustafi ya es oficialmente jugador del Valencia. Marca.
- ^ Löw nominiert Lasogga, Mustafi, Ginter und Hahn. Kicker.de
- ^ Marco Reus the latest star to be ruled out of the World Cup after picking up ankle injury in Germany win over Armenia. Daily Mail.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Эвэртан»
- Профіль на сайце ФІФА
- Профіль на сайце УЭФА
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Гэсэне
- Нямецкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Валенсія»
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Левантэ» Валенсія