Бэньямін Гэнрыкс
| Бэньямін Гэнрыкс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 лютага 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | РБ Ляйпцыг | |
| Нумар | 39 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2021 | Манака | 35 (1) |
| 2020—2021 | → РБ Ляйпцыг | 13 (0) |
| 2021— | РБ Ляйпцыг | 100 (6) |
| Зборныя | ||
| 2016—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 17 (0) |
| 2016— | Нямеччына | 19 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Бэ́ньямін Гэ́нрыкс (па-нямецку: Benjamin Henrichs; нар. 23 лютага 1997 году) — нямецкі футбаліст, абаронца клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэнрыкс — выпускнік акадэміі левэркузэнскага «Баера», у якім быў капітанам каманды да 19 гадоў[2]. Маючы ўхвалу за выступы за моладзевыя каманды клюбу, у 2015 годзе ён быў прыцягнуты да асноўнай каманды, дзе дэбютаваў у Бундэсьлізе 20 верасьня, калі выйшаў на замену ў другім тайме матчу супраць дортмундзкай «Барусіі»[2]. Ён стаў заўсёдным гульцом каманды ў наступным сэзоне, падчас якога згуляў у першынстве 29 матчаў[3]. У жніўні 2018 году далучыўся да клюбу «Манака» з францускай Лігі 1[4]. Склаўшы пяцігадовы кантракт з манэгаскамі, Гэнрыкс, аднак, амаль не гуляў, асабліва ў свой другі сэзон. У выніку, 8 ліпеня 2020 году немец далучыўся на правах арэнды да клюбу «РБ Ляйпцыг»[5][6], які меўся выкупіць гульца амаль праз год.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 лістапада 2016 году Гэнрыкс быў упершыню выкліканы да складу нацыянальнай зборную Нямеччыны трэнэрам Ёахімам Лёвам дзеля ўдзелу ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Сан-Марына і таварыскім матчы супраць зборнай Італіі[7]. Празь сем дзён дэбютаваў у матчы супраць Сан-Марына, які скончыўся зь пераканаўчай перамогай нямецкіх футбалістаў зь лікам 8:0[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Benjamin Henrichs // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 «Bayer Leverkusen Youth Sensation Benjamin Henrichs». Bundesliga Fanatic.
- ↑ «Monaco acquire Germany defender Benjamin Henrichs from Bayer Leverkusen». ESPN.
- ↑ «Benjamin Henrichs to AS Monaco». AS Monaco.
- ↑ «Benjamin Henrichs joins RB Leipzig on loan from Monaco». Bundesliga.
- ↑ «AS Monaco loan Benjamin Henrichs to RB Leipzig». Get French Football News.
- ↑ «Three newcomers in Germany squad for San Marino, Italy matches». Reuters.
- ↑ «Why I chose Germany over Ghana, Henrichs reveals». Goal.