Перайсьці да зьместу

Гамбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гамбург
Поўная назва Hamburger Sport-Verein e. V.
Заснаваны 29 верасьня 1887
Горад Гамбург, Нямеччына
Стадыён Фолькспаркштадыён
Умяшчальнасьць: 57 274
Прэзыдэнт Франк Вэтштайн[d][1] і Штэфан Кунц[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 Бундэсьліга 2, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hsv.de/uebersicht (ням.)
hsv.de/en/homepage (анг.)

«Га́мбург» (па-нямецку: Hamburger) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбургу. Заснаваны ў 1887 годзе. 6-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1983), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1977). Зьяўляецца адным з найстарэйшых, папулярных і тытулаваных нямецкіх клюбаў. Да 2018 году «Гамбург» быў адзіным клюбам, які гуляў ва ўсіх сэзонах Бундэсьлігі з часу ейнага стварэньня ў 1963 годзе.

«Германія» ў 1904 годзе.

Гісторыя «Гамбургу» пачынаецца 29 верасьня 1887 году, калі адбылося зьліцьцё двух клюбаў: «Der Hohenfelder Sportclub» і «Wandsbek-Marienthaler Sportclub» у «спартовы клюб Германія ў Гамбургу» (ням. Sportclub Germania zu Hamburg). Пад сваёй цяперашней назвай клюб быў сфармаваны ў 1919 годзе шляхам аб’яднаньня трох гарадзкіх камандаў, сур’ёзна паслабленых пасьля Першай сусьветнай вайны: «спартовы клюб Германія», «Гамбург ФК» і ФК «Фалька Эпэндорф». Колерамі клюбу сталі чырвоны й белы ў гонар гораду Гамбургу, і сіне-чорныя ў гонар найстарэйшага клюбу заснавальніка — «Германія». Менавіта праз «спартовы клюб Германія», Гамбург прэтэндуе на званьне найстарэйшага клюбу краіны. Тым ня менш, іншыя клюбы аспрэчваюць гэта, бо «Германія» першапачаткова была заснавана як атлетычны клюб, які не гуляў у футбол да 1891 году, калі паўтузіна ангельцаў далучыліся да клюбу, прынёсшы з сабою захапленьне футболам.

«Германія» дасягнула свайго першага посьпеху ў 1896 годзе, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Гамбург—Альтоны. Гулец каманды Ганс Нобілінг эміграваў у Бразылію ў канцы XIX стагодзьдзя, дзе спрычыніўся да стварэньня футбольнага клюбу, які пазьней стаў часткай каманды «Сан-Паўлу».

Міжваенны час і да Бундэсьлігі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фінале чэмпіянату 1922 году «Гамбург» сустрэўся зь «Нюрнбэргам». Першая гульня была датэрмінова скончаная празь цемру пасьля трох гадзінаў і дзесяці хвілінаў гульні, а лік на той момант быў нічыйны 2:2[2]. Паўторны матч таксама перайшоў у дадатковы час, і ў эпоху, калі замены яшчэ не дазваляліся, гульня была зноў была заўчасна скончаная пры ліку 2:2, бо «Нюрнбэрг» застаўся ўсямёх. Два іх футбалісты атрымалі траўмы, а яшчэ два гульцы былі выдалены, таму судзьдзя пастанавіў, што яны ня могуць працягваць гульню. Гэтае рашэньне выклікала значныя спрэчкі. Футбольны зьвяз прысудзіў перамогу «Гамбургу», але заклікаў іх адмовіцца ад тытула ў імя спартовага духу, што паўночнікі зрабілі, але вельмі неахвотна. Чакаць на посьпех, аднак, не давялося. «Гамбург» стаў пераможцам чэмпіянату Нямеччыны ўжо ў наступным годзе, перамогшы ў фінале «Ўніён Обэршэнэвайдэ». Яшчэ праз год у фінале нацыянальнага першынства футбалісты саступілі «Нюрнбэргу» зь лікам 2:0.

Матч супраць «Гольштайну» ў 1957 годзе.

За часам Трэцяга Райху «Германія» дасягнула посьпеху ў Гаўлізе Нордмарк, становячыся чэмпіёнам у 1937, 1938, 1939, 1941 і 1945 гадах. Але на нацыянальным узроўні вынікаў бракавала. У 1938 і 1939 гадах «германцы» саступалі ў паўфіналах. Галоўным супернікам у Гаўлізе ў тыя гады быў клюб «Аймсьбютэль». Першы паваенны сэзон «Гамбург» правёў у нядаўна створанай Гамбурскай гарадзкой лізе, дзе каманла здабыла тытул чэмпіёнаў у 1946 годзе. Клюб таксама выйграў чэмпіянат брытанскай акупацыйнай зоны ў 1947 і 1948 гадах, то бок адзіныя два сэзоны, калі гэтыя спаборніцтвы ладзіліся. У траўні 1950 году «Гамбург» стаў першай нямецкай камандай, якая гастралявала па ЗША па Другой сусьветнай вайне[3].

Гуляючы ў Обэрлізе Норд па аднаўленьні чэмпіянату ў паваеннай Заходняй Нямеччыне ў 1947 годзе, «Гамбург» стаў дамінуючым рэгіянальным клюбам. За 16 сэзонаў з 1947 па 1963 гады яны 15 разоў рабіліся найлепшымі ў Обэрлізе, заняўшы 11-е месца толькі ў сэзоне 1953—1954 гадоў. За гэты час яны пацэлілі больш за 100 галоў у кожным з сэзонаў 1951, 1955, 1961 і 1962 гадоў. У 1953 годзе ў складзе каманды дэбютаваў найлепшы бамбардзір каманды ўсіх часоў Увэ Зээлер. За дзевяць сэзонаў ён правёў 267 галоў у 237 матчах Обэрлігі[4].

Заўзятары клюбу.

«Гамбург» зьяўляецца адным з самых любімых футбольных клюбаў у Нямеччыне. Паводле статыстычных зьвестак, зь лютага 2009 году клюб налічвае 3,3 млн прыхільнікаў у Эўропе, што робіць яго 28-м клюбам паводле гэтага паказчыку на кантынэнце[5]. Сярэдняе наведваньне хатняга стадыёна складе 54 820 чалавек на гульню. У «Гамбургу» ёсьць амаль 700 афіцыйна зарэгістраваных фан-клюбаў, 29 зь іх знаходзяцца па-за межамі Нямеччыны — у Польшчы, Нідэрляндах, Бэльгіі, Аўстрыі, Швайцарыі, Гішпаніі, ЗША, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Ганконгу, Расеі і іншых краінах сьвету[6]. Першы фан-клюб быў заснаваны ў красавіку 1972 году, ён існуе сёньня й мае каля 40 чальцоў. Сярод самых вядомых і самых важных фан-клюбаў на сёньня — «Poptown», «Rautengeil», «Fallingbostel», «Totale» і «Jungs Wilhelmsburger».

У цяперашні час, некаторыя фанаты «Гамбургу» падтрымліваюць сяброўскія адносіны з фанамі клюбаў «Гановэр-96» і «Армінія», але яны не распаўсюджваюцца на ўсіх прыхільнікаў, як гэта было ў традыцыі 1970-х і 1980-х гадоў. Гэтак жа добрыя адносіны існуюць і з фанамі й заўзятарамі клюбаў «Штутгарт» і «Нюрнбэрг», а найбольшае сяброўства маецца з калегамі з клюбу «Барусія Дортмунд»[7]. Самыя ненавісныя супернікі — «Санкт-Паўлі», «Вэрдэр» і «Шальке-04».

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Даніел Фэрнандыш Edit this on Wikidata 1992
2 Сьцяг Францыі Аб Вільям Мікельбрэнсіс Edit this on Wikidata 2004
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Ноа Катэрбах Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Бэльгіі ПА Альбэр Самбі Ляканга Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Францыі Нап Жан-Люк Дампэ Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг Лібіі Аб Даніель Эльфадлі Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Робэрт Гляцэль Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Сурынаму ПА Імануэль Фэрай Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Ганы Нап Рансфард Кёнігсдэрфэр Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Партугаліі Аб Гільермэ Рамуш Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Францыі Нап Раян Філіп Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Даніі Нап Юсуф Поўльсэн (капітан) 1994
16 Сьцяг Грузіі Аб Гіёргі Гачалеішвілі Edit this on Wikidata (ар. Шахтар) 2001
17 Сьцяг краіны або тэрыторыі Аб Вармэ Амары Edit this on Wikidata (ар. Рэн) 2000
18 Сьцяг Гамбіі Нап Бакеры Джата Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Партугаліі ПА Фабію Віейра Edit this on Wikidata (ар. Арсэнал) 2000
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Мікалай Рэмбэрг Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Францыі Аб Абубака Сумааро Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Ёнас Мэфэрт Edit this on Wikidata 1994
24 Сьцяг Аргентыны ПА Нікаляс Капальда Edit this on Wikidata 1998
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Джордан Тарунарыга Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Ізраілю Бр Даніел Пэрэц Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 2000
28 Сьцяг Швайцарыі Аб Міра Мугайм Edit this on Wikidata 1998
29 Сьцяг Косава Нап Эмір Сагіці Edit this on Wikidata 1998
30 Сьцяг Швайцарыі Аб Сыльван Гэфці Edit this on Wikidata 1997
38 Сьцяг Нарвэгіі Нап Аляксандар Рэсінг-Лелесійт Edit this on Wikidata 2007
40 Сьцяг Нямеччыны Бр Ганэс Гэрман Edit this on Wikidata 2005
41 Сьцяг Нямеччыны Бр Фэрнанда Дыкс Edit this on Wikidata 2007
44 Сьцяг Харватыі Аб Лука Вушкавіч Edit this on Wikidata (ар. Тотэнгэм) 2007
45 Сьцяг Нямеччыны Нап Фабіё Бальдэ Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]