Тым Візэ
| Тым Візэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 сьнежня 1981[1][2][3] (44 гады) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 117 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2001 | Фартуна Кёльн[d] | 23 (0) |
| 2001—2003 | Кайзэрсьляўтэрн II[d] | 15 (0) |
| 2002—2005 | Кайзэрсьляўтэрн | 65 (0) |
| 2005—2012 | Вэрдэр | 194 (0) |
| 2012—2014 | Гофэнгайм | 10 (0) |
| Зборныя | ||
| 2003—2005 | Нямеччына (да 21)[d] | 13 (0) |
| 2008—2012 | Нямеччына | 6 (0) |
Тым Візэ (па-нямецку: Tim Wiese; нар. 17 сьнежня 1981 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Нямеччыны правёў 6 матчаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тым зьяўляецца выхаванцам левэркузэнскага «Баеру», ён 10 гадоў выступаў за дзіцячыя й моладзевыя каманды гэтага клюбу. У дарослым футболе дэбютаваў у 2000 годзе ў складзе «Фартуны» з Кёльну, у трэцім нямецкім дывізіёне.
«Кайзэрсьляўтэрн»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ходзе зімовага трансфэрнага акна сэзону 2001—2002 гадоў перайшоў у клюб найвышэйшага дывізіёну «Кайзэрсьляўтэрн», дзе спачатку гуляў за дублюючы склад у трэцім дывізіёне. Першапачаткова Візэ быў трэцім брамнікам пасьля Георга Коха й Романа Вайдэнфэлера. Пасьля трансфэру Вайдэнфэлера ў дортмундзкую «Барусію» пачалася барацьба паміж Візэ й Кохам за права быць асноўным галкіпэрам каманды; Тым дэбютаваў у Бундэсьлізе ў пачатку сэзона 2002—2003 гадоў, але, прапусьціўшы ў двух матчах чатыры мячы, ізноў саступіў месца Коху. Пасьля зімовага перапынку Візэ ўсё ж стаў асноўным галкіпэрам каманды й быў прызнаны адным з самых таленавітых маладых брамнікаў Бундэсьлігі. Візэ быў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2003—2004 гадоў, прапусьціўшы толькі два матчы (з-за чырвоных картак). Тым заставаўся асноўным брамнікам «Кайзэрсьляўтэрна» да канца лістапада 2004 году, калі саступіў сваё месца вэтэрану Томасу Эрнсту.
«Вэрдэр»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Візэ пераехаў у Брэмэн ў 2005 годзе, меў магчымасьць выцесьніць з асноўнага складу пастарэлага Андрэаса Райнке, але парваў крыжападобныя зьвязкі й цалкам прапусьціў першую палову сэзона. Дэбютаваў у Бундэсьлізе у складзе «Вэрдэра» ў гасьцявым матчы супраць «Штутгарту» ў лютым 2006 году, пасьля сур’ёзнай траўмы Райнке, і затым заставаўся асноўным брамнікам да канца сэзона 2005—2006 гадоў.
«Гофэнгайм»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2 траўня 2012 году Тым Візэ падпісаў кантракт з «Гофэнгаймам», якому ён дастаўся бескаштоўна, таму што ягоны кантракт з «Вэрдэрам» сканчаўся ўлетку 2012 году[4].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тым Візэ дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны 19 лістапада 2008 году ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны (1:2), замяніўшы ў перапынку Рэнэ Адлера, на 84-й хвіліне таго матчу прапусьціў вырашальны гол ад Джона Тэры.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вэрдэр»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2006
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нямеччына:
- Бронзавы прызэр чэмпіяната сьвету: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tim Wiese // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ TIM WIESE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Tim Wiese // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Nationaltorwart Tim Wiese verstärkt die TSG. achtzehn99.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Вэрдэру»
- Профіль на сайце transfermarkt.de