Люкас Клёстэрман
| Люкас Клёстэрман | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 88 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | РБ Ляйпцыг | |
| Нумар | 16 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014 | Бохум | 9 (0) |
| 2014 | Бохум II[d] | 2 (0) |
| 2014 | РБ Ляйпцыг II[d] | 2 (1) |
| 2014— | РБ Ляйпцыг | 244 (14) |
| Зборныя | ||
| 2015—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 22 (2) |
| 2019— | Нямеччына | 22 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Люкас Клёстэрман (па-нямецку: Lukas Klostermann; нар. 3 чэрвеня 1996 году) — нямецкі футбаліст, абаронца клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Бохум». У галоўнай камандзе клюбу дэбютаваў у матчы супраць «Аалену» 14 сакавіка 2014 году[2], калі гульцу было ўсяго 19 гадоў. У канцы чэрвеню гулец меў перамовы з клюбам, але дамовіцца зь ім ня здолеў[3]. 22 жніўня стала вядома, што футбаліст далучыўся да складу клюбу «РБ Ляйпцыг», які на той час гуляў у Бундэсьлізе 2. Спачатку гуляў ня вельмі шмат, але напрыканцы сэзону 2014—2015 гадоў праз крызыс у абарончых шыхтах прасунуўся да асноўнага складу[4]. 24 красавіка 2015 году ўлучыў мяч у браму «Дармштату-98»[5]. Наступны сэзон пачаў на пазыцыі правага абаронцы. Напачатку сэзону 2016—2017 гадоў меліся чуткі, што абаронцам цікавяцца «Тотэнгэм Готспур» і «Арсэнал»[6], але Клёстэрман застаўся ў камандзе, шмат часу прапусьціўшы праз пашкоджаньні.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клёстэрман атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны ў сакавіку 2019 году на таварыскі матч супраць зборнай Сэрбіі і адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Нідэрляндаў[7]. Дэбютаваў 20 сакавіка ў матчы супраць зборнай Сэрбіі, адгуляўшы ўсю сустрэчу. Пасьля матчу галоўны трэнэр зборнай Ёахім Лёў высока ацаніў дэбютную гульню футбаліста[8]. 19 траўня 2021 году быў улучаны ў заявачны сьпіс зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lukas Klostermann // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Aydin und Butscher entscheiden zähes». Kicker.
- ↑ «Klostermann verlässt den VfL». VfL Bochum.
- ↑ «Leipzig lässt sich vom Pokal-Wind nach Karlsruhe treiben». Kicker.
- ↑ «Coltorti schießt RB zurück ins Aufstiegsrennen». Kicker.
- ↑ «Tottenham & Arsenal jagen Klostermann». Bild.
- ↑ «Löw beruft Stark, Klostermann und Eggestein». Kicker.
- ↑ «Löw: "Klostermann hat richtig gut gespielt"». DFB.