Конрад Ляймэр
| Конрад Ляймэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 траўня 1997[1][2][3] (28 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца, задні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баварыя | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2016 | Ліфэрынг | 19 (0) |
| 2014—2017 | Рэд Бул Зальцбург | 77 (8) |
| 2017—2023 | РБ Ляйпцыг | 130 (10) |
| 2023— | Баварыя | 58 (2) |
| Зборныя | ||
| 2014 | Аўстрыя (да 19)[d] | 12 (0) |
| 2015 | Аўстрыя (да 20)[d] | 5 (0) |
| 2016—2018 | Аўстрыя (да 21)[d] | 13 (2) |
| 2019— | Аўстрыя | 49 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Конрад Ля́ймэр (па-нямецку: Konrad Laimer; нар. 27 траўня 1997 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца і правы абаронца нямецкага клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец зальцбурскага «Рэд Була». Дэбютаваў у футболе ў Першай лізе ў траўні 2014 году, абараняючы колеры «Ліфэрынгу», які ёсьць даччыным клюбам зальцбургцаў. У галоўным клюбе дэбютаваў 28 верасьня 2014 году ў матчы супраць венскага «Рапіду». 30 чэрвеня 2017 году Ляймэр выправіўся ў Нямеччыну, прыяднаўшыся да клюбу «РБ Ляйпцыг» і пагадніўшыся на чатырохгадовы кантракт[4]. З камандаў некалькі разоў быў уладальнікам Кубка Нямеччыны. Па сканчэньні чарговага кантракту ўлетку 2023 году вольным агентам далучыўся да «Баварыі», узгадніўны кантракт да лета 2027 году[5]. 8 жніўня па зыходзе Яна Зомэра зьмяніў свой нумар 24 на 27-ы[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аўстрыі ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Славеніі. Гулец выйшаў на пляоўку ў першай адзінаццатцы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2015, 2016, 2017
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Konrad Laimer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Konrad Laimer // FBref (анг.)
- ^ а б в Konrad Laimer // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Transfermeldung: Konrad Laimer wechselt zu RB Leipzig!». RasenBallsport Leipzig
- ^ «Konrad Laimer joins Bayern on contract till 2027». FC Bayern München.
- ^ «Konrad Laimer chooses new squad number». FC Bayern Munich.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 4 Та · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Мусіяла · 11 Джэксан · 14 Дыяс · 17 Алісэ · 19 Дэйвіс · 20 Бішаф · 21 Іта · 22 Герэйру · 23 Бой · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 36 Міке · 40 Урбіг · 42 Карл · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Клянац · Трэнэр: Кампані |