Перайсьці да зьместу

Міраслаў Клёзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міраслаў Клёзэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1978(1978-06-09)[1][2][3][…] (47 гадоў)
Рост 184 см
Вага 84 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999 Гомбург[d] 15 (10)
1999—2004 Кайзэрсьляўтэрн 120 (44)
1999—2001 Кайзэрсьляўтэрн II[d] 50 (26)
2004—2007 Вэрдэр 85 (50)
2007—2011 Баварыя 98 (24)
2011—2016 Ляцыё 139 (54)
Зборныя
2001—2014 Нямеччына 137 (71)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Нюрнбэрг

Міраслаў Ёзэф Клёзэ (па-нямецку: Miroslav Josef Klose; нар. 9 чэрвеня 1978 году, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжаньня, нападнік. У 2001—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Чэмпіянатаў сьвету з 16-цю забітымі мячамі. Зьяўляецца другім у сьпісе найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Нямеччыне пасьля Герда Мюлера. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Кар’еру пачаў у клюбе пятага дывізіёну «Гомбургу» й у свой першы сэзон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзэрсьляўтэрну». Спачатку Клёзэ гуляў у другой камандзе клюбу, але потым галоўны трэнэр клюбу Ота Рэгагель заўважыў маладога нападніка й неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 году Міраслаў дэбютаваў у складзе клюбу, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матчу супраць «Айнтрахту», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[7].

У футболцы брэмэнскага «Вэрдэру»

2 сакавіка 2004 году Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Нямеччыны клюбам «Вэрдэр»[8][9], які праяўляў цікавасьць да гульца на працягу ўсяго сэзону з-за неабходнасьці знайсьці замену сыхоўшага ў «Шальке-04» Аілтану[10]. Кошт трансфэра склаў 5 млн эўра, заробак гульца — 2,5 млн эўра ў год[8]. Дэбют Міраслава ў новым клюбе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[11].

26 чэрвеня 2007 году прэзыдэнт мюнхэнскай «Баварыі» Карл-Гайнц Румэніге абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Вэрдэрам» па пераходзе Клёзэ. Міраслаў падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў эўра. У барацьбе за нападніка мюнхэнскі клюб апярэдзіў такіх эўрапейскіх грандаў, як гішпанская «Барсэлёна» й італьянскі «Ювэнтус».

Улетку 2011 году ў Клёзэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клюб ня здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 году гулец пакінуў клюб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клюбам «Ляцыё»[12].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З узьлётам кар’еры гулец прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 году Клёзэ атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[13]: ейны галоўны трэнэр Ежы Энгель прыехаў у Нямеччыну адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры ягонай каманды. Аднак Клёзэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фэлера. Запрашэньне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клёзэ ў ейным складзе адбыўся ўжо 24 траўня 2001 году ў Левэркузэне ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету супраць зборнай Альбаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзьве хвіліны да канца гульні (2:1).

Вэрдэр

Баварыя

Ляцыё

Нямеччына

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]