Матыяс Гінтэр
| Матыяс Гінтэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 студзеня 1994[1] (32 гады) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 87 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фрайбург | |
| Нумар | 28 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2014 | Фрайбург | 70 (2) |
| 2014—2017 | Барусія Дортмунд | 67 (3) |
| 2015 | Барусія Дортмунд II | 2 (0) |
| 2017—2022 | Барусія Мёнхэнглядбах | 154 (11) |
| 2022— | Фрайбург | 126 (9) |
| Зборныя | ||
| 2013—2015 | Нямеччына (да 21)[d] | 14 (1) |
| 2014—2023 | Нямеччына | 51 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Матыяс Люкас Гінтэр (па-нямецку: Matthias Ginter; нар. 19 студзеня 1994 году, Марх, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Фрайбург» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]21 студзеня 2012 году Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбургу» ў матчы супраць «Аўгсбургу», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай гульні Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[3]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым гульцом у гісторыі клюбу з Брайсгаў, якія забілі гол у матчах Бундэсьлігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасьля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафэсійны кантракт[4]. У сэзоне 2012—2013 гадоў замацаваўся, як лідэр «Фрайбургу», пасьля гэтага сэзону застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да гульца з боку «Баварыі». У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў адным з найлепшых абаронцаў Бундэсьлігі, і атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.
17 ліпеня 2014 году Гінтэр перайшоў у дортмундзкую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 году[5], па неафіцыйных зьвестках сума трансфэру склала каля 10 млн эўра.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барусія» Дортмунд:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2014
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2017
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў: 2016
Прыватныя:
- Прыз Фрыца Вальтэра (да 18 гадоў): 2012[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Matthias Ginter // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1168607582 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Freiburg tops fellow struggler Augsburg. foxsports.com (2012-01-21). Архіўная копія ад 2013-05-31 г.
- ↑ Profi-Vertrage fur vier Fussballschuler. SC Freiburg (2012-01-23). Архіўная копія ад 2013-05-31 г.
- ↑ Borussia Dortmund verpflichtet Matthias Ginter
- ↑ SC Freiburg: Ginter ist U18-Nachwuchsspieler des Jahres 2012. Badische Zeitung (2012-07-30). Архіўная копія ад 2013-05-31 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на сайце fussballdaten.de
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Футбалісты клюбу «Фрайбург»
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Барусія» Мёнхэнглядбах
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Нямецкія футбалісты
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Нямецкія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году