Максімілян Баер
| Максімілян Баер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 кастрычніка 2002 (23 гады) | |
| Рост | 1,82 м | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Дортмунд | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2024 | Гофэнгайм | 42 (16) |
| 2021—2023 | → Гановэр-96 | 63 (10) |
| 2024— | Барусія Дортмунд | 29 (8) |
| Зборныя | ||
| 2024— | Нямеччына | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Максіміля́н Ба́ер (па-нямецку: Maximilian Beier; нар. 17 кастрычніка 2002 году) — нямецкі футбаліст, нападнік дортмундзкага клюбу «Барусія» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баер дэбютаваў у складзе «Гофэнгайм» у Бундэсьлізе 8 лютага 2020 году. Той матч скончыў зь лікам 1:0 на карысьць «Фрайбургу». Да канца сэзону 17-гадовы юнак правёў яшчэ пяць матчаў у Бундэсьлізе. Улетку футбаліст склаў свой першы прафэсійны кантракт, калі гулец адсьвяткаваў свой 18-ы дзень народзінаў. У наступныя тыдні Баер зрабіў дубль у матчы супраць «Генту» ў матчы Лігі Эўропы. У жніўні 2021 году футбаліст быў запазычаны клюбам «Гановэр-96» на сэзон, але пасьля дамова была падоўжаная яшчэ на год. Па вяртаньні з арэнды замацаваўся ў складзе «Гофэнгайму». У складзе каманды ў сэзоне 2023—2024 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам каманды, улучыўшы 16 галоў у брамы супернікаў[1].
12 жніўня 2024 году Баер далучыўся да складу дортмундзкай «Барусіі», склаўшы працоўную дамову на пяць гадоў[2]. Дэбютаваў у складзе новай каманды ў матчы Кубка Нямеччыны 17 жніўня[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баер быў футбалістам юнацкіх зборнай Нямеччыны розных узростаў. У сакавіку 2024 году быў выкліканы ў склад нацыянальную зборнай перад таварыскімі матчамі супраць зборных Францыі і Нідэрляндаў[4]. Таксама гулец быў улучаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат Эўропы 2024 году[5]. 3 чэрвеня дэбютаваў у асноўным складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Bundesliga top scorers 2023-24: Harry Kane, Serhou Guirassy & players with the most goals in Germany this season». Goal.com.
- ^ «BVB sign Maximilian Beier». Borussia Dortmund.
- ^ «Positivo debut con Sahin con el Dortmund gana en su presentación en la Copa Alemana». Los Angeles Times en Español.
- ^ «Start ins EM-Jahr mit sechs Neulingen und sechs Rückkehrern». DFB.
- ^ «UEFA Euro 2024: All squads and players full list». Olympics.com.
- ^ «Kein Tor gegen die Ukraine: Vier Zweien, aber auch eine Fünf für DFB-Stars». RND.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Барусія Дортмунд — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Кобэль · 2 Коўту · 3 Антон · 4 Шлётэрбэк · 5 Бэнсэбаіні · 6 Эзджан · 7 Бэлінггэм · 8 Нмэча · 9 Гірасі · 10 Брант · 13 Грос · 14 Баер · 16 Дзюранвіль · 17 Чуквуэмэка · 20 Забіцэр · 21 Сылва · 23 Джан · 24 Свэнсан · 25 Зюле · 26 Руэрсан · 27 Адэемі · 28 Ансэльміна · 30 Дрэвэс · 31 Астрынскі · 33 Мэер · 37 Кэмпбэл · 39 Манэ · 42 Кабар · Трэнэр: Ковач |