Перайсьці да зьместу

Дэніз Ундаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэніз Ундаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 ліпеня 1996(1996-07-19)[1] (29 гадоў)
Рост 1,78 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Штутгарт
Нумар 26
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Гафэльзэ[d] 67 (32)
2017—2018 Айнтрахт Браўншвайг II[d] 18 (9)
2018—2020 Мэпэн 69 (23)
2020—2022 Юніён Сэн-Жылюаз 51 (35)
2022—2024 Брайтан энд Гоўв 22 (5)
2022 Юніён Сэн-Жылюаз 14 (8)
2023—2024 Штутгарт 30 (18)
2024—4 Штутгарт 27 (9)
Зборныя
2024—4 Нямеччына 6 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 чэрвеня 2025.

Дэніз Ундаў (па-нямецку: Deniz Undav; нар. 19 ліпеня 1996 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Штутгарт» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Мае курдзкае паходжаньне, а ягоная сям’я паходзіць зь места Шанлыюрфа.

Гулец некалькі гадоў яшчэ хлопцам займаўся футболам у акадэміі брэмэнскага «Вэрдэра», аднак у футбол трапіў празь невялікі клюб «Гафэльзэ». Акрамя таго пэўны час гуляў за другую каманду браўншвайскага «Айнтрахту» ды «Мэпэн». Улетку 2020 году перайшоў да шэрагаў бэльгійскага клюбу «Юніён», які на той час гуляў у другім дывізіёне[3][4]. Поруч з клюбам нападнік прасунуўся ў найвышэйшую лігу чэмпіянату Бэльгіі, дзе стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату[5]. У матчы супраць «Оостэндэ», які скончыўся зь лікам 7:1, Ундаў чатыры разы ўлучыў мяч у браму суперніка[6]. 31 студзеня 2022 году склаў дамову з ангельскім клюбам «Брайтан энд Гоўв Альбіён», але застаўся ў Бэльгіі да сканчэньня сэзону[7].

У Прэм’ер-лізе дэбютаваў матчам супраць «Манчэстэр Юнайтэд», калі выйшаў на пляцоўку ўжо ў дададзены час[8]. Першы гол забіў у матчы Кубка лігі. 2 жніўня 2023 году на правах арэнды далучыўся да «Штутгарта»[9]. 9 жніўня 2024 году, пасьля сэзоннай арэнды, Ундаў перайшоў у «Штутгарт» на сталай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[10].

«Штутгарт»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]