Эўсэбію
| Эўсэбію | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 студзеня 1942[1][2][3][…] | |
| Памёр | 5 студзеня 2014[4] (71 год) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1957—1960 | Машакенэ[d] | 42 (77) |
| 1960—1975 | Бэнфіка | 301 (317) |
| 1975 | Бостан Мінітмен[d] | 7 (2) |
| 1975 | Мантэрэй | 10 (1) |
| 1975—1976 | Таронта Блізард[d] | 21 (16) |
| 1976 | Бэйра-Мар Авэйру | 12 (3) |
| 1976—1977 | Лас-Вэгас Кўіксылвэрз[d] | 17 (2) |
| 1977—1978 | Уніян Тамар[d] | 12 (3) |
| 1978—1979 | Нью-Джэрзі Амэрыканз[d] | 9 (2) |
| Зборныя | ||
| 1961—1973 | Партугалія | 64 (41) |
Эўсэбію да Сылва Фэрэйра (па-партугальску: Eusébio da Silva Ferreira; eu'zɛβiu dɐ 'siɫvɐ fɨ'ʁɐiɾɐ; 25 студзеня 1942, Лаўрэнсу-Маркіш, Партугальскі Мазамбік — 5 студзеня 2014, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст мазамбіцкага паходжаньня, нападік. Вядомы сваімі выступамі за лісабонскую «Бэнфіку» й зборную Партугаліі. У складзе «Бэнфікі» згуляў 301 матч і забіў 317 галоў. За зборную Партугаліі згуляў 64 матчы й забіў 41 гол.
Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 1966 году. 11-разовы чэмпіён Партугаліі, пяціразовы ўладальнік Кубка Партугаліі, уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзона 1961—1962 гадоў, чэмпіён Паўночнаамэрыканскай футбольнай лігі.
Найлепшы футбаліст Партугаліі за пэрыяд 1954—2003 гадоў, найлепшы футбаліст Эўропы 1965 году, двухразовы найлепшы футбаліст Партугаліі (зьяўляецца першым уладальнікам), найлепшы бамбардзір чэмпіянату сьвету 1966 году, сяміразовы найлепшы бамбардзір чэмпіянату Партугаліі, трохразовы найлепшы бамбардзір Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік «Залаты бутцы» (зьяўляецца першым ейным уладальнікам). Займае дзявяты радок у сьпісе найлепшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі МФФГІС(en), шостае месца ў сьпісе найлепшых футбалістаў Эўропы XX стагодзьдзя паводле вэрсіі МФФГІС, дзясятае месца ў сьпісе найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі часопіса World Soccer, уваходзіць у сьпіс 100 найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі Placar, і ў сьпіс 50 найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі Guerin’Sportivo і Planète Foot, уваходзіць у сьпіс ФІФА 100, займае другое месца ў сьпісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Партугаліі за ўсе часы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Eusebio // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ EUSEBIO da silva ferreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
- ↑ http://www.estadao.com.br/noticias/esportes,idolo-do-futebol-portugues-eusebio-morre-aos-71-anos,1115152,0.htm
- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на fifa.com
- Профіль іграка на worldfootball.net (ням.)
- Статыстыка матчаў за зборную Партугаліі на сайце eu-football.info
- Статыстыка матчаў за зборную Партугаліі на сайце rsssf.com
- Статыстыка выступленьняў у Эўакубках за «Бенфіку» на сайце rsssf.com
- Статыстыка выступленьняў у NASL на сайце nasljerseys.com
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Мантэрэй»
- Футбалісты клюбу «Бэйра-Мар» Авэйру
- Футбалісты зборнай Партугаліі
- Партугальскія футбалісты
- ФІФА 100
- Уладальнікі «Залатога мяча»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Заслуг