Перайсьці да зьместу

Ёнас Гофман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёнас Гофман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 ліпеня 1992(1992-07-14)[1][2] (34 гады)
Рост 176 см
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер Левэркузэн
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011 Гофэнгайм 5 (2)
2011—2014 Барусія Дортмунд II 71 (15)
2012—2016 Барусія Дортмунд 38 (3)
2014—2015 Майнц 10 (3)
2016—2023 Барусія Мёнхэнглядбах 184 (40)
2023—4 Баер Левэркузэн 64 (9)
Зборныя
2013—2014 Нямеччына (да 21)[d] 10 (6)
2020—4 Нямеччына 23 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2023.

Ёнас Гофман (па-нямецку: Jonas Hofmann; нар. 14 ліпеня 1992 году, Гайдэльбэрг, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Баер» і зборнай Нямеччыны.

У складзе дортмундзкай «Барусіі».

Гофман пачынаў у клюбе «Рот», пакуль у 2004 годзе не далучыўся да моладзевай каманды «Гофэнгайму». У сэзоне юнацкай Бундэсьлігі (да 19 гадоў) 2010—2011 гадоў ён правёў за юнацкую дружыну клюбу 9 галоў у 18 матчах. У красавіку 2011 году дэбютаваў за «Гофэнгайм II» у матчы супраць «Мюнхэн-1860 II». Усяго ў Рэгіянальнай лізе згуляў 5 матчаў і загнаў у іх 2 галы. Перад сэзонам 2011—2012 гадоў Гофман перайшоў у дортмундзкую «Барусію II». 6 жніўня 2011 году дэбютаваў за другую каманду клюбу ў матчы з «Кайзэрсьляўтэрнам» і ўжо ў першай гульні адзначыўся голам, а «Барусія» перамагла зь лікам 2:0. Усяго ў тым сэзоне згуляў 35 матчаў і 10 разоў пацэліўшы мяч у браму супернікаў.

16 сьнежня 2012 году Гофман дэбютаваў за галоўную каманду «Барусіі» ў матчы супраць «Гофэнгайму», замяніўшы на 89-й хвіліне Марыё Гёцэ. 6 красавіка 2013 году згуляў паўнавартасны матч з «Аўсбургам» і аддаў галявую перадачу. Потым браў удзел у матчы з «Фартунай». Пасьля гэтага падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2015 году. Як толькі Морыц Ляйтнэр быў адданы ў арэнду ў «Штутгарт», Гофман вярнуў сабе сёмы нумар, пад якім некалі выступаў. 31 жніўня 2014 году перайшоў на правах арэнду ў клюб «Майнц», не зважаючы на тое, што напачатку сэзону згуляў у двух матчах за «Барусію». На вялікі жаль для гульца той сэзон быў азмрочаны траўмай, празь якую ён амаль не выступаў. 30 ліпеня 2015 году, па вяртаньні з арэнды, Гофман правёў свой першы гол у эўрапейскіх турнірах, пацэліўшы мяч у першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы ў браму аўстрыйскага «Вольфсбэргу», чым усталяваў канчатковы лік 1:0.

29 сьнежня 2015 году было абвешчана, што паўабаронца далучыцца да «Барусіі» зь Мёнхэнглядбаху 1 студзеня 2016 году, зь якім футбаліст узгодніў чатырохгадовы кантракт да 2020 году[3]. Далучыўшыся да глядбаскага клюбу толькі падчас зімовага перапынку, ён дэбютаваў за клюб 23 студзеня 2016 году ў матчы супраць былога клюбу, а ягоная новая каманда зазнала паразу ад дортмундцаў зь лікам 1:3[4]. 18 кастрычніка 2018 году Гофман аформіў свой першы ў прафэсійнай кар’еры хет-трык у пераможным матчы лігі супраць клюбу «Майнц», які скончыўся зь лікам 4:0[5]. 16 красавіка 2019 году ён падпісаў новы кантракт з клюбам, падоўжыўшы сваё знаходжаньне ў клюбе згодна з умовамі да 2023 году[6]. 8 студзеня 2021 году футбаліст разжыўся дублем і адной галявай перадачай у гістарычным матчы супраць «Баварыі», у якім глядбахцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 3:2[7]. 5 ліпеня 2023 году Гофман далучыўся да левэркузэнкага «Баеру»[8][9]. Крыху больш за месяц пасьля таго ён дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка Нямеччыны.

Гофман гуляў за нямецкія зборныя розных узростаў. У 2020 годзе ў даволі сталым веку дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся зь лікам 3:3. 19 траўня 2021 году ён быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году[10], але на пляцоўцы не зьяўляўся. 5 верасьня 2021 году адзначыўся першым голам у кашулі зборнай у пераможным матчы адборачнага этапу да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Армэніі. Гульня тады скончылася зь лікам 6:0 на карысьць немцаў[11].

«Барусія» Дортмунд:

«Баер»:

  1. Jonas Hofmann // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Jonas Hofmann // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Penfold, Chuck. Dortmund’s Jonas Hofmann sold to Mönchengladbach // Deutsche Welle, 05.01.2015 г.
  4. Mkhitaryan, Reus lead Dortmund to 3-1 win at 'Gladbach. USA Today (23.01.2016).
  5. Hofmann hat trick as 'Gladbach beats Mainz 4-0 to go 2nd. Associated Press News (18.10.2018).
  6. Borussias Hofmann verlängert bis 2023. RP (16.04.2019).
  7. Jonas Hofmann helps Borussia Mönchengladbach get 2021 off with a bang. Bundesliga (10.01.2021).
  8. Werkself sign Germany International Jonas Hofmann. Bayer Leverkusen (05.07.2023).
  9. Jonas Hofmann leaves Borussia after seven and a half years. Borussia Mönchengladbach (05.07.2023).
  10. EM-Kader offiziell: Löw beruft Müller, Hummels und Volland. Kicker (19.05.2021).
  11. Germany 6–0 Armenia. UEFA (05.09.2021).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]