Марсэль Шмэльцэр
| Марсэль Шмэльцэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 студзеня 1988[1][2] (38 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2009 | Барусія Дортмунд II | 37 (0) |
| 2008—2022 | Барусія Дортмунд | 258 (3) |
| Зборныя | ||
| 2009—2010 | Нямеччына (да 21)[d] | 11 (0) |
| 2010—2014 | Нямеччына | 16 (0) |
Марсэль Шмэльцэр (па-нямецку: Marcel Schmelzer; нар. 22 студзеня 1988 году, Магдэбург, НДР) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Часам прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2012 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Марсэль пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніраваўся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клюбе «Магдэбург».
«Барусія»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 17 гадоў яго заўважыла дортмундзкая «Барусія» й запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 году дэбютаваў у Бундэсьлізе, згуляўшы ў выязным матчы першага туру супраць левэркузэнскага «Баеру», які скончыўся перамогай дортмундцаў зь лікам 3:2. Марсэль зьявіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны 17 лістапада 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі ў Гётэборгу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі ягоныя напарнікі па «Барусіі» Матс Гумэльс, Марыё Гёцэ й Кевін Гроскройц.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2017, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ MARCEL SCHMELZER // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Marcel Schmelzer // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Spielstatistik Bayer Leverkusen - Borussia Dortmund 2:3 (1:2). fussballdaten.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt