Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году
Эўропа
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Эўропа
Час правядзеньня 11 чэрвеня — 11 ліпеня
Лік удзельнікаў 55
— у фінальнай частцы 24
Месца правядзеньня фіналу Ўэмблі,
Лёндан
Выніковае становішча
Чэмпіён Зборная Італіі па футболе Італія
Другое месца Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 51
Забіта галоў 142 (2.78 за гульню)
Наведвальнасьць 1 099 278 (21 554 за матч)
Бамбардзір
2016
2024

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году — 16-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, зладжаны УЭФА. Першапачаткова турнір павінен быў прайсьці на 12 стадыёнах у 12 гарадох розных краінаў Эўропы з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 году. Аднак праз пандэмію COVID-19 у Эўропе турнір быў перанесены на пэрыяд з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 году. Спаборніцтвы былі адкладзеныя, каб зьменшыць ціск на дзяржаўныя службы ў пацярпелых ад эпідэміі краінах і дазволіць завяршыць прыпыненыя айчынныя лігі[1]. Турнір па-ранейшаму захаваў назву «Эўра-2020»[2]. У фінальнай частцы спаборніцтваў узялі ўдзел 24 дружыны.

Прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні ў 2012 годзе заявіў, што турнір павінен прайсьці ў некалькіх краінах з нагоды 60-годзьдзя спаборніцтваў на першым чэмпіянаце Эўропы[3]. Маючы найбольшую зьмяшчальнасьць з усіх стадыёнаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, лёнданскі стадыён «Ўэмблі» другі раз за гісторыю прыняў паўфіналы і фінал, апошнім разам зрабіўшы гэта раней на турніры 1996 году. Матч-адкрыцьцё адбыўся на рымскім «Стадыё Алімпіка», дзе спаборнічалі паміж сабой зборныя Турэччыны і Італіі. Першапачаткова было вылучана 13 стадыёнаў, аднак праз розныя чыньнікі лік быў зьменьшаны да 11 пляцовак. Гішпанія таксама зьмяніла горад, які прымаў гульні чэмпіянату, замяніўшы Більбао на Сэвільлю, каб дазволіць большай колькасьці гледачоў прысутнічаць на матчах[4].

Партугалія абараняла свой чэмпіёнскі статус, маючы перамогу ў папярэднім розыгрышы ў 2016 годзе. Да таго ж упершыню выкарыстоўвалася Сыстэма відэаасыстэнта арбітра[5].

Адборачны турнір[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году (адборачны турнір)

Адборачны турнір прайшоў з сакавіка да лістапада 2019 году. У ім узялі ўдзел 55 зборных краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА. У адборачным турніры былі вызначаныя 20 удзельнікаў фінальнага турніру. Яшчэ 4 зборныя былі вызначаныя ў плэй-оф паводле вынікаў Лігі нацыяў.

Стадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад пачатку было заплянавана правесьці спаборніцтва на 13 стадыёнах, якія былі абраныя і абвешчаныя УЭФА 19 верасьня 2014 году[6]. Аднак Выканаўчы камітэт УЭФА 7 сьнежня 2017 году выдаліў Брусэль як горад-гаспадара праз затрымкі з будаўніцтвам «Эўрастэдыюма». Чатыры матчы, тры зь якіх прыпадалі на групавую стадыю і адзін на 1/8 фіналу, якія першапачаткова плянавалася зладзіць у Брусэлі, былі перанесеныя на лёнданскі стадыён «Ўэмблі»[7]. 23 красавіка 2021 году УЭФА абвесьціў, што праз адсутнасьць гарантыяў адносна бясьпекі гледачоў, выкліканай пандэміяй COVID-19, стадыён «Авіва» ў Дубліне таксама быў выдалены са сьпісу. Ягоныя чатыры матчы былі пераразьмеркаваны на стадыён «Крастоўскі» ў Санкт-Пецярбургу і на стадыён «Ўэмблі» ў Лёндане. Аналягічным чынам УЭФА прызначыў чатыры матчы ў Гішпаніі, выдаліўшы са сьпісу стадыён «Сан-Мамэс» у Більбао, у ўключыўшы «Алімпійскі стадыён» Сэвільлі[4].

Лёндан, Ангельшчына Мюнхэн, Нямеччына Рым, Італія Баку, Азэрбайджан
Ўэмблі Альянц Арэна Стадыё Алімпіка Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 90 000 Умяшчальнасьць: 75 000 Умяшчальнасьць: 72 698 Умяшчальнасьць: 68 700
Ўэмблі Альянц Арэна Стадыё Алімпіка Алімпійскі стадыён у Баку
Санкт-Пецярбург, Расея Амстэрдам, Нідэрлянды Бухарэст, Румынія Сэвільля, Гішпанія
Крастоўскі Ёган Кройф Арэна Нацыянальны Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 68 134 Умяшчальнасьць: 56 000 Умяшчальнасьць: 55 600 Умяшчальнасьць: 60 000
Крастоўскі Ёган Кройф Арэна Нацыянальны стадыён у Бухарэсьце Алімпійскі стадыён у Сэвільлі
Будапэшт, Вугоршчына Глазга, Шатляндыя Капэнгаген, Данія
Пушкаш Арэна Гэмпдэн Парк Паркен
Умяшчальнасьць: 67 889 Умяшчальнасьць: 52 063 Умяшчальнасьць: 38 065
Пушкаш Арэна Гэмпдэн Парк Паркен

Абмежаваньні наведвальнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз пандэмію COVID-19 і зьвязаных з гэтым абмежаваньняў на публічныя сходы, многія стадыёны турніру не маглі быць запоўненыя напоўніцу. УЭФА папрасіў кожную краіну-гаспадара распрацаваць плян допуску гледачоў сумесна зь мясцовым і нацыянальным урадам, а таксама ворганамі аховы здароўя. Гаспадары мелі ўскрайні тэрмін да 7 красавіка 2021 году, каб паведаміць пра свае пляны УЭФА. 9 красавіка УЭФА абвесьціў, што восем гаспадароў турніру пацьвердзілі сваю ёмістасьць на стадыёне — ад 25% да 100%. Астатнім чатыром гаспадарам (Більбао, Дублін, Мюнхэн і Рым) быў падоўжаны тэрмін да 23 красавіка, каб прадставіць свае напрацоўкі[8]. 14 красавіка УЭФА абвесьціў, што Рым таксама зацьвердзіў сваю прапускную здольнасьць[9]. 23 красавіка таксама была пацверджаная ёмістасьць Мюнхэна, а Більбао быў заменены на Сэвільлю, у той час як Дублін быў выдалены зь сьпісу гаспадароў, бо ня здолеў забясьпечыць гледачам магчымасьць прысутнічаць на стадыёне.

Склады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году (склады)

Каб зьменшыць нагрузку на гульцоў праз пандэмію COVID-19 і ў выпадку распасьціраньня захворваньня ў камандзе, памеры дружынаў былі павялічаныя з 23 гульцоў, колькасьць якая выкарыстоўвалася на кожным чэмпіянаце Эўропы з 2004 году, да 26 гульцоў. Аднак дазволеная максымальная колькасьць гульцоў у матчавай заяве застанецца роўнай 23[10]. Кожная дружына павінна была падаць сьпіс гульцоў як мінімум за дзесяць дзён да стартавага матча турніру, то бок да 1 чэрвеня 2021 году. Калі гулец атрымаў траўму альбо цяжкае захворваньне, што перашкаджае ягонаму ўдзелу ў турніры перад першым матчам сваёй каманды, ён мог быць заменены іншым гульцом. Аднак, пасьля першага матчу брамнікі, якіх у агульнай заяўцы павінна налічвацца тры гульцы, маглі быць замененыя празь фізычную непрацаздольнасьць[10].

Групавы этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На групавым этапе каманды падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапілі па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія занялі трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбылося 30 лістапада 2019 году ў Бухарэсьце.

Група A[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Італіі па футболе Італія 3 3 0 0 7–0 9
Зборная Ўэйлзу па футболе Ўэйлз 3 1 1 1 3–2 4
Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя 3 1 1 1 4–5 4
Зборная Турэччыны па футболе Турэччына 3 0 0 3 1–8 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
11 чэрвеня 2021 Рым  Турэччына Зборная Турэччыны па футболе 0:3 Зборная Італіі па футболе Італія Дэмірал, 53 (аўтагол), Імобіле, 66, Інсыньне, 79 Дэні Макелі (Нідэрлянды)
12 чэрвеня 2021 Баку  Ўэйлз Зборная Ўэйлзу па футболе 1:1 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя Мур, 74; Эмбалё, 49 Клеман Цюрпэн (Францыя)
16 чэрвеня 2021 Баку  Турэччына Зборная Турэччыны па футболе 0:2 Зборная Ўэйлзу па футболе Ўэйлз Рэмсі, 42, К. Робэртс, 90+5 Артур Саарыш Дыяш (Партугалія)
16 чэрвеня 2021 Рым  Італія Зборная Італіі па футболе 3:0 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя Лякатэльлі, 26, 52, Імобіле, 89 Сяргей Карасёў (Расея)
20 чэрвеня 2021 Баку  Швайцарыя Зборная Швайцарыі па футболе 3:1 Зборная Турэччыны па футболе Турэччына Сэфэравіч, 6, Шакіры, 26, 68; Кахвэджы, 62 Слаўка Вінчыч (Славенія)
20 чэрвеня 2021 Рым  Італія Зборная Італіі па футболе 1:0 Зборная Ўэйлзу па футболе Ўэйлз Пэсына, 39 Авідыю Хатэган (Румынія)

Група B[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія 3 3 0 0 7–1 9
Зборная Даніі па футболе Данія 3 1 0 2 5–4 3
Зборная Фінляндыі па футболе Фінляндыя 3 1 0 2 1–3 3
Зборная Расеі па футболе Расея 3 1 0 2 2–7 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
12 чэрвеня 2021 Капэнгаген  Данія Зборная Даніі па футболе 0:1 Зборная Фінляндыі па футболе Фінляндыя Пох’янпала, 60 Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
12 чэрвеня 2021 Санкт-Пецярбург  Бэльгія Зборная Бэльгіі па футболе 3:0 Зборная Расеі па футболе Расея Люкаку, 10, 88, Мэнье, 34 Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
16 чэрвеня 2021 Санкт-Пецярбург  Фінляндыя Зборная Фінляндыі па футболе 0:1 Зборная Расеі па футболе Расея Міранчук, 45+2 Дэні Макелі (Нідэрлянды)
17 чэрвеня 2021 Капэнгаген  Данія Зборная Даніі па футболе 1:2 Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія Поўльсэн, 2; Т. Азар, 55, дэ Бройнэ, 70 Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды)
21 чэрвеня 2021 Капэнгаген  Расея Зборная Расеі па футболе 1:4 Зборная Даніі па футболе Данія Дзюба, 70 (пэн.); Дамсгор, 38, Поўльсэн, 59, Крыстэнсэн, 79, Мэгле 82 Клеман Цюрпэн (Францыя)
21 чэрвеня 2021 Санкт-Пецярбург  Фінляндыя Зборная Фінляндыі па футболе 0:2 Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія Градэцкі, 74 (аўтагол), Люкаку, 81 Фэлікс Брых (Нямеччына)

Група C[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды 3 3 0 0 8–2 9
Зборная Аўстрыі па футболе Аўстрыя 3 2 0 1 4–3 6
Зборная Ўкраіны па футболе Украіна 3 1 0 2 4–5 3
Зборная Паўночнай Македоніі па футболе Паўночная Македонія 3 0 0 3 2–8 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
13 чэрвеня 2021 Бухарэст  Аўстрыя Зборная Аўстрыі па футболе 3:1 Зборная Паўночнай Македоніі па футболе Паўночная Македонія Ляйнэр, 18, Грэгарыч, 79, Арнаўтавіч, 89; Пандзеў, 28 Андрэас Экбэрг (Швэцыя)
13 чэрвеня 2021 Амстэрдам  Нідэрлянды Зборная Нідэрляндаў па футболе 3:2 Зборная Ўкраіны па футболе Украіна Вэйнальдум, 52, Вэггорст, 59, Думфрыс, 85; Ярмоленка, 75, Ярамчук, 79 Фэлікс Брых (Нямеччына)
17 чэрвеня 2021 Бухарэст  Украіна Зборная Ўкраіны па футболе 2:1 Зборная Паўночнай Македоніі па футболе Паўночная Македонія Ярмоленка, 29, Ярамчук, 34; Аліёскі, 57 Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
17 чэрвеня 2021 Амстэрдам  Нідэрлянды Зборная Нідэрляндаў па футболе 2:0 Зборная Аўстрыі па футболе Аўстрыя Дэпай, 11 (пэн.), Думфрыс, 67 Арэл Грынфэльд (Ізраіль)
21 чэрвеня 2021 Амстэрдам  Паўночная Македонія Зборная Паўночнай Македоніі па футболе 0:3 Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды Дэпай, 24, Вэйнальдум, 50, 58 Іштван Ковач (Вугоршчына)
21 чэрвеня 2021 Бухарэст  Украіна Зборная Ўкраіны па футболе 0:1 Зборная Аўстрыі па футболе Аўстрыя Баўмгартнэр, 21 Джунэйт Чакыр (Турэччына)

Група D[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына 3 2 1 0 2–0 7
Зборная Харватыі па футболе Харватыя 3 1 1 1 4–3 4
Зборная Чэхіі па футболе Чэхія 3 1 1 1 3–2 4
Зборная Шатляндыі па футболе Шатляндыя 3 0 1 2 1–5 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
13 чэрвеня 2021 Ўэмблі  Ангельшчына Зборная Ангельшчыны па футболе 1:0 Зборная Харватыі па футболе Харватыя Стэрлінг, 57 Даніеле Арсата (Італія)
14 чэрвеня 2021 Глазга  Шатляндыя Зборная Шатляндыі па футболе 0:2 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія Шык, 42, 52 Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
18 чэрвеня 2021 Глазга  Харватыя Зборная Харватыі па футболе 1:1 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія Пэрышыч, 47; Шык, 37 (пэн.) Карляс дэль Сэра Грандэ (Гішпанія)
18 чэрвеня 2021 Ўэмблі  Ангельшчына Зборная Ангельшчыны па футболе 0:0 Зборная Шатляндыі па футболе Шатляндыя Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
22 чэрвеня 2021 Глазга  Харватыя Зборная Харватыі па футболе 3:1 Зборная Шатляндыі па футболе Шатляндыя Влашыч, 17, Модрыч, 62, Пэрышыч, 77; Макгрэгар, 42 Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
22 чэрвеня 2021 Ўэмблі  Чэхія Зборная Чэхіі па футболе 0:1 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына Стэрлінг, 12 Артур Саарыш Дыяш (Партугалія)

Група E[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Швэцыі па футболе Швэцыя 3 2 1 0 4–2 7
Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія 3 1 2 0 6–1 5
Зборная Славаччыны па футболе Славаччына 3 1 0 2 2–7 3
Зборная Польшчы па футболе Польшча 3 0 1 2 4–6 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
14 чэрвеня 2021 Санкт-Пецярбург  Польшча Зборная Польшчы па футболе 1:2 Зборная Славаччыны па футболе Славаччына Лінэты, 46; Шчэнсны, 18 (аўтагол), Шкрыняр, 69 Авідыю Хатэган (Румынія)
14 чэрвеня 2021 Сэвільля  Гішпанія Зборная Гішпаніі па футболе 0:0 Зборная Швэцыі па футболе Швэцыя Слаўка Вінчыч (Славенія)
18 чэрвеня 2021 Санкт-Пецярбург  Швэцыя Зборная Швэцыі па футболе 1:0 Зборная Славаччыны па футболе Славаччына Форсбэрг, 77 (пэн.) Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
19 чэрвеня 2021 Сэвільля  Гішпанія Зборная Гішпаніі па футболе 1:1 Зборная Польшчы па футболе Польшча Марата, 25; Левандоўскі, 54 Даніеле Арсата (Італія)
23 чэрвеня 2021 Сэвільля  Славаччына Зборная Славаччыны па футболе 0:5 Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія Дубраўка, 25 (аўтагол), Ляпорт, 45+3, Сарабія, 56, Ф. Торэс, 67, Куцка, 71 (аўтагол) Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды)
23 чэрвеня 2021 Санкт-Пецярбург  Швэцыя Зборная Швэцыі па футболе 3:2 Зборная Польшчы па футболе Польшча Форсбэрг, 2, 59, Клясан, 90+4; Левандоўскі, 61, 84 Майкл Олівэр (Ангельшчына)

Група F[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Зборная Францыі па футболе Францыя 3 1 2 0 4–3 5
Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына 3 1 1 1 6–5 4
Зборная Партугаліі па футболе Партугалія 3 1 1 1 7–6 4
Зборная Вугоршчыны па футболе Вугоршчына 3 0 2 1 3–6 2
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
15 чэрвеня 2021 Будапэшт  Вугоршчына Зборная Вугоршчыны па футболе 0:3 Зборная Партугаліі па футболе Партугалія Герэйру, 84, Раналду, 87 (пэн.), 90+2 Джунэйт Чакыр (Турэччына)
15 чэрвеня 2021 Мюнхэн  Францыя Зборная Францыі па футболе 1:0 Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына Гумэльс, 20 (аўтагол) Карляс дэль Сэра Грандэ (Гішпанія)
19 чэрвеня 2021 Будапэшт  Вугоршчына Зборная Вугоршчыны па футболе 1:1 Зборная Францыі па футболе Францыя Фіёла, 45+2; Грызман, 66 Майкл Олівэр (Ангельшчына)
19 чэрвеня 2021 Мюнхэн  Партугалія Зборная Партугаліі па футболе 2:4 Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына Раналду, 15, Жота, 67; Дыяш, 35 (аўтагол), Герэйру, 39 (аўтагол), Гавэрц, 51, Гозэнс, 60 Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
23 чэрвеня 2021 Будапэшт  Партугалія Зборная Партугаліі па футболе 2:2 Зборная Францыі па футболе Францыя Раналду, 31 (пэн.), 60 (пэн.); Бэнзэма, 45+2 (пэн.), 47 Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
23 чэрвеня 2021 Мюнхэн  Нямеччына Зборная Нямеччыны па футболе 2:2 Зборная Вугоршчыны па футболе Вугоршчына Гавэрц, 66, Гарэцка, 84; Ад. Салаі, 11, Шэфэр, 68 Сяргей Карасёў (Расея)

Плэй-оф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
27 чэрвеня — Сэвільля            
 Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія  1
2 ліпеня — Мюнхэн
 Зборная Партугаліі па футболе Партугалія  0  
 Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія  1
26 чэрвеня — Лёндан
   Зборная Італіі па футболе Італія  2  
 Зборная Італіі па футболе Італія  2²
6 ліпеня — Лёндан
 Зборная Аўстрыі па футболе Аўстрыя  1  
 Зборная Італіі па футболе Італія  1 (4)¹
28 чэрвеня — Бухарэст
   Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія  1 (2)  
 Зборная Францыі па футболе Францыя  3 (4)¹
2 ліпеня — Санкт-Пецярбург
 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя  3 (5)  
 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя  1 (1)¹
28 чэрвеня — Капэнгаген
   Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія  1 (3)  
 Зборная Харватыі па футболе Харватыя  3²
11 ліпеня — Лёндан
 Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія  5  
 Зборная Італіі па футболе Італія  1 (3)¹
29 чэрвеня — Глазга
   Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  1 (2)
 Зборная Швэцыі па футболе Швэцыя  1²
3 ліпеня — Рым
 Зборная Ўкраіны па футболе Украіна  2  
 Зборная Ўкраіны па футболе Украіна  0
29 чэрвеня — Лёндан
   Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  4  
 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  2
7 ліпеня — Лёндан
 Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына  0  
 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  
27 чэрвеня — Будапэшт
   Зборная Даніі па футболе Данія  1  
 Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды 0
3 ліпеня — Баку
 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія 2  
 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія  1
26 чэрвеня — Амстэрдам
   Зборная Даніі па футболе Данія  2  


 Зборная Ўэйлзу па футболе Ўэйлз  0
 Зборная Даніі па футболе Данія  4  
¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
² — матч завершыўся ў дадатковы час

1/8 фіналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
26 чэрвеня 2021 Амстэрдам  Ўэйлз Зборная Ўэйлзу па футболе 0:4 Зборная Даніі па футболе Данія Дольбэрг, 27, 48, Мэгле, 88, Брэтвэйт, 90+4 Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
26 чэрвеня 2021 Лёндан  Італія Зборная Італіі па футболе 2:1 (д. ч.) Зборная Аўстрыі па футболе Аўстрыя К’еза, 95, Пэсына, 105; Калайджыч, 114 Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
27 чэрвеня 2021 Будапэшт  Нідэрлянды Зборная Нідэрляндаў па футболе 0:2 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія Голеш, 68, Шык, 80 Сяргей Карасёў (Расея)
27 чэрвеня 2021 Сэвільля  Бэльгія Зборная Бэльгіі па футболе 1:0 Зборная Партугаліі па футболе Партугалія Т. Азар, 42 Фэлікс Брых (Нямеччына)
28 чэрвеня 2021 Капэнгаген  Харватыя Зборная Харватыі па футболе 3:5 (д. ч.) Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія Пэдры, 20 (аўтагол), Оршыч, 85, Пашаліч, 90+2; Сарабія, 38, Асьпілікуэта, 57, Ф. Торэс, 77, Марата, 100, Аярсабаль, 103 Джунэйт Чакыр (Турэччына)
28 чэрвеня 2021 Бухарэст  Францыя Зборная Францыі па футболе 3:3 (4:5, пэн.) Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя Бэнзэма, 57, 59, Пагба, 75; Сэфэравіч, 15, 81, Гаўранавіч, 90 Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
29 чэрвеня 2021 Лёндан  Ангельшчына Зборная Ангельшчыны па футболе 2:0 Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына Стэрлінг, 75, Кейн, 86 Дэні Макелі (Нідэрлянды)
29 чэрвеня 2021 Глазга  Швэцыя Зборная Швэцыі па футболе 1:2 (д. ч.) Зборная Ўкраіны па футболе Украіна Форсбэрг, 43; Зінчанка, 27, Доўбік, 120+1 Даніеле Арсата (Італія)

1/4 фіналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
2 ліпеня 2021 Санкт-Пецярбург  Швайцарыя Зборная Швайцарыі па футболе 1:1 (1:3, пэн.) Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія Шакіры, 68; Закарыя, 8 (аўтагол) Майкл Олівэр (Ангельшчына)
2 ліпеня 2021 Мюнхэн  Бэльгія Зборная Бэльгіі па футболе 1:2 Зборная Італіі па футболе Італія Люкаку, 45+2 (пэн.); Барэльля, 31, Інсыньне, 44 Слаўка Вінчыч (Славенія)
3 ліпеня 2021 Баку  Чэхія Зборная Чэхіі па футболе 1:2 Зборная Даніі па футболе Данія Шык, 49; Дылэйні, 5, Дольбэрг, 42 Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды)
3 ліпеня 2021 Рым  Украіна Зборная Ўкраіны па футболе 0:4 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына Кейн, 4, 50, Магуайр, 46, Дж. Гэндэрсан, 63 Фэлікс Брых (Нямеччына)

1/2 фіналу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
6 ліпеня 2021 Лёндан  Італія Зборная Італіі па футболе 1:1 (4:2, пэн.) Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія К’еза, 60; Марата, 80 Фэлікс Брых (Нямеччына)
7 ліпеня 2021 Лёндан  Ангельшчына Зборная Ангельшчыны па футболе 2:1 (д. ч.) Зборная Даніі па футболе Данія К’ер, 39 (аўтагол), Кейн, 104; Дамсгор, 30 Дэні Макелі (Нідэрлянды)

Фінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
11 ліпеня 2021 Лёндан  Італія Зборная Італіі па футболе 1:1 (3:2, пэн.) Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына Шоў, 2; Бануччы, 67 Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]