Марсэль Янсэн
| Марсэль Янсэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 лістапада 1985[1][2][3] (40 гадоў)
| |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 89 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 | Барусія Мёнхэнглядбах | 73 (5) |
| 2007—2008 | Баварыя | 17 (0) |
| 2008—2015 | Гамбург | 152 (20) |
| 2009 | Гамбург II[d] | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2005 | Нямеччына (да 21)[d] | 4 (1) |
| 2004—2005 | Нямеччына (да 20)[d] | 8 (0) |
| 2005—2014 | Нямеччына | 45 (3) |
Ма́рсэль Я́нсэн (па-нямецку: Marcell Jansen; нар. 4 лістапада 1985 году, Мёнхэнглядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Мог згуляць таксама й на пазыцыі абаронцы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барусія» Мёнхэнглядбах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Марсэль перайшоў у «Барусію» зь мясцовай спартовай школы «Люрып» у 1993 годзе. Да моманту свайго першага трапленьня ў заяўку на матч Бундэсьлігі 20 верасьня 2003 году ён ужо меў вопыт выступленьня за розныя юніёрскія зборныя сваёй краіны, аднак у той гульні перамогу атрымалі футбалісты клюбу «Гановэр-96» зь лікам 2:0, галоўны трэнэр Эвальд Лінэн гэтак і ня выпусьціў яго на поле. Пасьля паразы Лінэна звольнілі, а Янсэна адправілі ў юнацкую каманду.
Упершыню Янсэн зьявіўся на поле 11 сьнежня 2004 году на бэрлінскім Алімпіяштадыёне, калі ягонага каманда саступіла «Гэрце» зь непрыстойным лікам 6:0. У той гульні Янсэн адзначыўся толькі парушэньнем правілаў і пакараньнем. Аднак галяндзкі трэнэр Дык Адвакаат працягваў давяраць маладому футбалісту, пэрыядычна выпускаючы яго на поле.
«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 2006 году да ўлюбёнцу заўзятараў зь Мёнхэнглядбаху паступіла некалькі павабных прапановаў, аднак новы трэнэр «Барусіі» Юп Гайнкэс заявіў, што Янсэн з катэгорыі гульцоў «не для продажу», з чым пагадзіўся і сам футбаліст, сказаўшы, што не зьбіраецца пакідаць родны клюб «гэтак рана». Аднак у канцы сэзону Янсэн падпісаў чатырохгадовы кантракт зь мюнхэнскай «Баварыяй» пасьля таго, як «Барусія» пакінула Бундэсьлігу[4].
«Гамбург»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 2008 году Янсэн перайшоў у «Гамбург», падпісаўшы кантракт на пяць гадоў[5].
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбют за зборную адбыўся 3 верасьня 2005 году ў Браціславе. У матчы, дзе перамогу атрымалі славацкія футбалісты зь лікам 2:0, Юрген Клінсман выпусьціў яго на замену Томасу Гіцльшпэргеру.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2008
- Уладальнік Кубка лігі Нямеччыны: 2007
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marcell Jansen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MARCELL JANSEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Marcell Jansen // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Бавария» подписала контракт с Марселем Янсеном(недаступная спасылка). «Про футбол».
- ↑ Янсен сменил «Баварию» на «Гамбург». Чемпионат.ру.