Бундэсьліга
Бундэсьліга | |
Краіна | Нямеччына |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1963 |
Колькасьць камандаў | 18 |
Вылет у | Бундэсьліга 2 |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Нямеччыны |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Эўропы |
Дзейны чэмпіён | Баварыя Мюнхэн — 31-ы тытул (2021—2022) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Баварыя Мюнхэн — 31 тытул |
ТБ-партнэры | Setanta Sports |
Сэзон 2022—2023 гадоў |
Бундэсьліга (па-нямецку: Fußball-Bundesliga; саюзная ліга) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Нямеччыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Нямеччыны.
Спаборніцтва зьяўляецца найвышэйшай лігай Чэмпіянату Нямеччыны па футболе. Бундэсьліга мае 18 камандаў, якія аспрэчваюць тытул чэмпіёна краіны. Сэзон пачынаецца ў жніўні й доўжыцца па травень наступнага году. Большасьць гульняў праводзяцца па суботах і нядзелях. Пераможца Бундэсьлігі акрамя тытулу чэмпіёну Нямеччыны атрымлівае права на ўдзел у Супэркубку Нямеччыны. Тры каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, пасьля сканчэньня сэзону пераходзяць у Бундэсьлігу 2. Цягам сэзону прысвойваюцца ўзнагароды найлепшаму гульцу месяца, найлепшаму навічку. Паводле фінансавых паказчыкаў у Эўрапейскім футболе Бундэсьліга лічыцца адной з чатырох наймацнейшых разам с ангельскай Прэм’ер-Лігай, італьянскай Сэрыяй A ды гішпанскай Ля Лігай.
Бундэсьліга была ўтвораная ў 1963 годзе ў Заходняй Нямеччыне. У 1991 годзе ў Бундэсьлізе пачалі ўдзельнічаць клюбы з усёй Нямеччыны.
Сэзоны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (анг.)