Перайсьці да зьместу

Кевін Гроскройц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кевін Гроскройц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 ліпеня 1988(1988-07-19)[1][2] (37 гадоў)
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Рот-Вайс Ален[d] 2 (2)
2009—2015 Барусія Дортмунд 176 (23)
2015 Барусія Дортмунд II 6 (0)
2015—2016 Галатасарай 0 (0)
2016 Галатасарай 0 (0)
2016—2017 Штутгарт 26 (1)
2017—2018 Дармштат-98 27 (3)
2018—2020 Юрдынген 05[d] 45 (0)
2021—2023 Бёвінггаўзэн[d] 54 (8)
Зборныя
2010 Нямеччына (да 21)[d] 1 (1)
2010—2014 Нямеччына 6 (0)

Кевін Гроскройц (па-нямецку: Kevin Großkreutz; нар. 19 ліпеня 1988 году, Дортмунд, ФРН) — нямецкі футбаліст. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы ці нападніка.

Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасьля заняткаў у школах «Кемінггаўзэн» і «Мэркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію гораду — «Барусію». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клюбу «Рот-Вайс» з гораду Ален, якім хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» ня стала ўпірацца.

У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафэсійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клюб 16 верасьня 2006 году ў матчы восьмага туру супраць другой каманды брэмэнскага «Вэрдэру», які скончыўся перамогай аленцаў зь лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Лярса Тобарга[3]. У першым жа сэзоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.

У 2009 годзе, пасьля пасьпяховага для Кевіна сэзону ў Другой Бундэсьлізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсьць разоў асыстуючы партнэрам, яго набыла дортмундзкая «Барусія», якая захацела вярнуць пэрспэктыўнага гульца ў родны горад. 8 жніўня 2009 году Гроскройц дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы першага туру супраць «Кёльну», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых зь лікам 1:0[4]. У сваім першым сэзоне Кевін здолеў упэўнена замацавацца ў асноўным складзе.

13 траўня 2010 году дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым зь лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Крооса й вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[5].

«Барусія» Дортмунд:

Нямеччына:

  1. ^ а б в Kevin Großkreutz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в KEVIN GROSSKREUTZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Spielstatistik Rot Weiss Ahlen - SV Werder Bremen II 2:0 (1:0). fussballdaten.de
  4. ^ Spielstatistik Borussia Dortmund - 1. FC Köln 1:0 (0:0). fussballdaten.de
  5. ^ Spielstatistik Deutschland - Malta 3:0 (1:0). fussballdaten.de

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]