Перайсьці да зьместу

Нікляс Фюлькруг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікляс Фюлькруг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1993(1993-02-09)[1][2] (33 гады)
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
(у арэндзе з клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»)
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2014 Вэрдэр II[d] 26 (10)
2012—2014 Вэрдэр 23 (2)
2013—2014 Гройтэр Фюрт 21 (6)
2014—2016 Нюрнбэрг 54 (17)
2016—2019 Гановэр-96 75 (21)
2019—2023 Вэрдэр 90 (45)
2023—2024 Барусія Дортмунд 29 (12)
2024— Ўэст Гэм Юнайтэд 26 (3)
2026—4 Мілян 5 (1)
Зборныя
2012—2014 Нямеччына (да 20)[d] 9 (3)
2022— Нямеччына 24 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 студзеня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 чэрвеня 2025.

Ні́кляс Фю́лькруг (па-нямецку: Niclas Füllkrug; нар. 9 лютага 1993 году) — нямецкі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Мілян» (у арэндзе з ангельскага клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд») і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Фюлькруг восем гадоў правёў у моладзевай акадэміі клюбу «Рыклінген» у родным Гановэры[3], дзе трэнэрам быў ягоны бацька. Ужо ў той час хлопец забіваў шмат галоў. У наступным нападнік займаўся футболам у акадэміі брэмэнскага «Вэрдэра». У складзе гэтага клюбу, але ў рэзэрвовай камандзе, гулец дэбютаваў у прафэсійным футболе.

Фюлькруг на трэнаваньні «Вэрдэру».

24 жніўня 2023 году гулец на правах арэнды на адзін сэзон далучыўся да клюбу «Гройтэр Фюрт»[4][5]. У матчы супраць «Эрцгебірге Аўэ» нападнік учыніў хет-трык усяго за 12 хвілінаў[6]. У 2014 годзе Фюлькруг склаў доўгатэрміновы кантракт зь «Нюрнбэргам», але «Вэрдэр» захаваў опцыю выкупу гульца за фіксаваную цану[7]. Пасьля некалькіх сэзонаў у клюбе ў ліпені 2016 году спартовец апынуўся ў «Гановэры-96», зь якім склаў чатырохгадовую працоўную ўгоду. Як паведамлялася, «Нюрнбэрг» атрымаў 2 мільёны эўра ды 1 мільён магчымых бонусаў[8][9]. У клюбе з роднага гораду Фюлькруг ня мог улучыць галоў у браму супернікаў ажно восем першых матчаў запар, але 13 студзеня 2018 году аформіў хет-трык у браму «Майнцу»[10][11]. За той сэзон нападнік паклаў на свой рахунак 14 галоў, чым зьвярнуў увагу на сябе з боку галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[12]. Улетку 2018 году мёнхэнглядбаскай «Барусія» прапаноўвала 18 мільёнаў эўра за гульца. Таксама існавала цікавасьць з боку некалькіх ангельскіх клюбаў, але ён застаўся ў клюбе. У наступных сэзонах пашкоджаньні часам заміналі футбалісту гуляць ува ўсіх матчах.

У красавіку 2019 стала вядома, што з новага сэзону нападнік вярнецца ў «Вэрдэр». 26 верасьня гулец адзначыўся хет-трыкам за брэмэнцаў у матчы супраць «Шальке-04»[13]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў Фюлькруг пацэліў 19 галоў у матчах Бундэсьлігі 2, чым дапамог клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён[14]. Ён працягнуў забіваць галы ў наступным сэзоне. 31 жніўня 2023 году дортмундзкая «Барусія» паведаміла аб тым, што клюб пагадніўся з гульцом аб пераходзе. Гэта каштавала дортмундцам 13 мільёнаў эўра ды яшчэ дадаткова 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[15]. 29 верасьня Фюлькруг улучыў мяч у браму «Гофэнгайму», пачаўшы лік сваім галам за «чмялей»[16]. 7 лістапада нападнік адзначыўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[17]. 28 студзеня 2024 году спартовец учыніў хет-трык у матчы супраць «Бохуму»[18].

5 жніўня 2024 году Фюлькруг прыяднаўся да ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд», якія выклалі за немца 27 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[19][20]. Кантракт разьлічаны на тэрмін у чатыры гады. 2 студзеня 2026 году Фюлькруг пераехаў у Італію і далучыўся да «Міляну» на правах арэнды да канца сэзону 2025—2026 гадоў з правам выкупу[21].

У лістападзе 2022 года Фюлькруг быў выкліканы ў зборную Нямеччыны на чэмпіянат сьвету 2022 году ў Катары[22]. Пры падтрыхтоўцы да турніру Фюлькруг дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Аману, выйшаўшы на замену і пры гэтым забіўшы гол. Гулец стаў самым узроставым палявым гульцом, які дэбютаваў за зборную за апошнія 20 гадоў. У дзень дэбюту нападніку было 29 гадоў і 280 дзён[23]. 27 лістапада Фюлькруг улучыў мяч у матчы чэмпіянату сьвету ў браму зборнай Гішпаніі, што дазволіла камандзе здабыць адзін пункт[24]. 1 сьнежня нападнік пацэліў мяч у браму зборнай Коста-Рыкі.

  1. Niclas Füllkrug // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Niclas Füllkrug // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «Archiv: November 2006». Fidele Dörp.
  4. «Fürth leiht Füllkrug ein Jahr von Werder Bremen». Nord Bayern.
  5. «Fürth holt Niclas Füllkrug auf Leihbasis». Greuther Fürth.
  6. «6:2! Füllkrug-Hattrick in zwölf Minuten». Kicker.
  7. «Füllkrug unterschreibt Dreijahresvertrag beim FCN». Kicker.
  8. Tietenberg, Dirk (19.07.2016). «Hannover 96: Zwei für die erste Klasse». Neue Presse.
  9. «Füllkrug kehrt in seine Heimat zurück». Hannover 96.
  10. «Niclas Füllkrug hat-trick completes fightback for Hannover over Mainz». Bundesliga.
  11. «Füllkrug’s on fire! Bundesliga defences are terrified as the Hannover marksman takes aim». Bundesliga.
  12. «„Meine Heimat“: Füllkrug verlängert in Hannover». Kicker.
  13. «Niclas Füllkrug hits hat-trick as Werder Bremen add to Schalke’s woes». Bundesliga.
  14. Clark, Gill (27.11.2022). «Who is Niclas Fullkrug? Germany star’s incredible rise from unheralded second tier star to World Cup hero». Goal.
  15. «Dortmund officially introduce Füllkrug». Bulinews.
  16. «Dortmund siegt bei Füllkrugs Torpremiere». Faz.
  17. «Borussia Dortmund schlägt Newcastle United und stößt Tür zum Achtelfinale weit auf: Füllkrug und Brandt treffen». Eurosport.
  18. «Füllkrug-Gala lässt BVB jubeln». Sport1.
  19. «Hammers complete signing of Germany international Niclas Füllkrug». West Ham United F.C.
  20. «Niclas Fullkrug: West Ham sign Germany forward for £27m from Borussia Dortmund». BBC Sport.
  21. AC Milan sign West Ham striker Fullkrug on loan. BBC Sport (02.01.2026).
  22. «„War ein langer Weg!“ Füllkrugs emotionale Worte zur Nominierung». Sport1.
  23. @optafranz (16.11.2022). «Aged 29 years and 280 days, Niclas Füllkrug is the oldest outfield player to make his debut for Germany in 20 years». Tweet.
  24. «Niclas Füllkrug rettet gegen Spanien ein Unentschieden». Deutsche Welle.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]