Мэсут Эзіль
Мэсут Эзіль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | атакуючы паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2010 2010—2013 2013—2021 2021—2022 2022—2023 |
Шальке-04 Вэрдэр Рэал Мадрыд Арсэнал Фэнэрбахчэ Істанбул Башакшэхір |
30 (0) 71 (13) 105 (19) 184 (33) 32 (8) 4 (0) |
Зборныя | ||
2009—2018 | Нямеччына | 92 (23) |
Мэсу́т Эзі́ль (па-нямецку: Mesut Özil; нарадзіўся 15 кастрычніка 1988 году, Гельзэнкірхэн, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст турэцкага паходжаньня, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Шальке 04»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэсут пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Шальке-04», падпісаўшы свой першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» й «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].
«Вэрдэр»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 студзеня 2008 году падпісаў кантракт з клюбам «Вэрдэр».
«Рэал Мадрыд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 жніўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Эзіля ў гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 году Эзіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Сэрхіё Каналеса, матч скончыўся зь лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Мэсут забіў 3 кастрычніка 2010 году ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся зь лікам 6:1.
«Арсэнал»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 верасьня 2013 году Эзіль пагадзіўся далучыцца да ангельскага клюбу «Арсэнал»[6]. Сума трансфэру й тэрмін дзеяньня кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, угода абышлася лёнданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разьлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфэр ёсьць самым дарагім трансфэрам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].
Эзіль дэбютаваў у складзе «Арсэналу» ў гасьцявым матчы супраць «Сандэрлэнду» 14 верасьня 2013 году. Ён асыставаў Аліўе Жыру, калі той забіў гол на 11-й хвіліне матчу, «Арсэнал» у той дзень сьвяткаваў перамогу зь лікам 3:1[9]. Праз тры дні пасьля гэтага Мэсут апрануў кашулю «кананіраў» у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марсэлю». Пасьля трох тыдняў пасьля свайго дэбюту ў «Арсэнале», паўабаронца ўпершыню выйшаў у хатнім матчы клюбу супраць «Сток Сіці» (3:1). Эзіль прымаў удзел ва ўсіх трох галах. Свой першы мяч у складзе новага клюбу Мэсут забіў бліскучым ударам пасьля перадачы Аарана Рэмсі ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Напалі» (2:0).
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 лютага 2009 году Мэсут атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны. На чэмпіянаце сьвету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Нямеччыны ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[10]. На чэмпіянаце сьвету ў ПАР быў уключаны ў сымбалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званьне лепшага гульца чэмпіянату сьвету. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Мэсут забіў 8 галоў і разам з камандаў адправіўся на фінальны турнір у Бразылію, дзе стаў чэмпіёнам сьвету.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Вэрдэр»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2009
«Рэал» Мадрыд:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2015
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Mesut Özil // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в MESUT OZIL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1025281462 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Ein 17-Jähriger soll Lincoln ersetzen. kicker.de
- ^ Mesut Özil, nuevo jugador del Real Madrid. Realmadrid.es
- ^ German international Ozil joins Arsenal. Arsenal F.C.
- ^ Mesut Ozil: Arsenal sign Real Madrid midfielder for £42.4m. BBC.
- ^ Arsenal smash club record to sign Mesut Ozil. The Guardian
- ^ Sunderland 1–3 Arsenal: Mesut Ozil makes Arsenal debut as Aaron Ramsey brace sees off Black Cats. Daily Mirror
- ^ Löw verzichtet auf Podolski - Özil und Beck als Neulinge. transfermarkt.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Профіль на сайце kicker.de
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце ФІФА
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нямецкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Вэрдэр» Брэмэн
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Фэнэрбахчэ» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Істанбул Башакшэхір»