Гольгер Бадштубэр
Гольгер Бадштубэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 сакавіка 1989[1][2][3] (31 год) Мэмінген, Швабія, Баварыя, Заходняя Нямеччына[1] | |
Рост | 189 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Штутгарт | |
Нумар | 28 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2009 2009—2017 2017 2017— |
Баварыя II Баварыя → Шальке-04 (арэнда) Штутгарт |
55 (7) 119 (1) 10 (0) 53 (4) |
Зборныя | ||
2010— | Нямеччына | 31 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Го́льгер Ба́дштубэр (па-нямецку: Holger Badstuber; нарадзіўся 13 сакавіка 1989 году, Мэмінген, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Штутгарт» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы.
Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гольгер ёсьць выхаванцам клюбу «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клюбаў «Штутгарт» і «Баварыя».
Прафэсійны дэбют Бадштубэра адбыўся 27 ліпеня 2007 году ў хатнім матчы першага туру Трэцяй Бундэсьлігі супраць клюбу «Уніён» з Бэрліна, які скончыўся паразай гасьцей зь лікам 1:2. Пасьля гэтага падрыхтоўкі да сэзону 2008—2009 гадоў правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», зь якой 1 лютага 2009 году падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 году. Сваю першую гульню ў Бундэсьлізе правёў 8 жніўня 2009 году ў матчы першага туру супраць «Гофэнгайму» (1:1).
У пачатку 2010 году працягнуў кантракт з «Баварыяй» да 2014 году.
Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
29 траўня 2010 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Вугоршчыны, выйшаўшы на зьмену замест Арнэ Фрыдрыха.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны (5): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (4): 2010, 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны (3): 2010, 2012, 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023066750 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гольгер Бадштубэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Баварыі Мюнхэн»
- Профіль на сайце «Баварыі Мюнхэн»
- Статыстыка на сайце transfermarkt.de