Ёнатан Та
Ёнатан Та | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1996[1] (29 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 98 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баварыя | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 | Гамбург II[d] | 8 (0) |
2013—2015 | Гамбург | 16 (0) |
2014—2015 | → Фартуна Дусэльдорф | 23 (0) |
2015—2025 | Баер Левэркузэн | 291 (15) |
2025— | Баварыя | 0 (0) |
Зборныя | ||
2015—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 14 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ёнатан Та (па-нямецку: Jonathan Tah; нар. 11 лютага 1996 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Мае івуарыйскага бацьку.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у родным Гамбургу. Да акадэміі аднайменнага клюбу трапіў у 2009 году. У матчы Бундэсьлігі дэбютаваў 21 верасьня 2013 году ў хатнім матчы супраць «Вэрдэру»[2]. Сэзон 2014—2015 гадоў правёў у арэндзе ў складзе дусэльдорфскай «Фартуны»[3]. У ліпені 2015 году склаў пяцігадовы кантракт зь левэркузэнскім «Баерам»[4], які каштаваў «аптэкарам» 7,5 мільёнаў эўра. У новым клюбе надоўга трывала замацаваўся ў складзе, падаўжаючы дамову з «Баерам» у 2018 і 2021 гадах.
29 траўня 2025 году Та далучыўся да мюнхэнскай «Баварыі», падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2029 году[5][6]. Паведамлялася, што «Баварыя» заплаціла фіксаваную плату ў памеры 800 тысяч эўра без уліку бонусаў[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2016 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны[8]. Та замяніў у перапынку матчу Матса Гумэльса. Наступны раз гулец выклікаўся да складу зборнай у 2019 году, але замацавацца ў каманды ня здолеў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баер»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jonathan Tah // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Überblick, Alle Spiele im. «Fußball-Bundesliga: Nils Petersen verschärft die HSV-Krise». Süddeutsche Zeitung.
- ^ «Jonathan Tah und Kerem Demirbay werden für ein Jahr verliehen». Hamburger SV.
- ^ «Tah joins Bayer Leverkusen from Hamburg». Sky Sports.
- ^ «FC Bayern sign Jonathan Tah». FC Bayern Munich.
- ^ «Jonathan Tah joins Bayern Munich from Bayer Leverkusen». Bundesliga.
- ^ «So… what did Bayern Munich pay Bayer Leverkusen to get Jonathan Tah early? We might know». Bavarian Football Works.
- ^ «Germany squander 2-0 lead against England». DFB.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад
|
---|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Санэ · 11 Каман · 15 Даер · 16 Пальіньня · 17 Алісэ · 18 Пэрэц · 19 Дэйвіс · 20 Ібрагімавіч · 21 Іта · 22 Герэйру · 23 Бой · 25 Мюлер · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 28 Бухман · 31 Іранкунда · 39 Тэль · 42 Мусіяля · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Азну · Трэнэр: Кампані |