Марыё Гомэс
| Марыё Гомэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 ліпеня 1985[1][2][3] (41 год) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 88 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2005 | Штутгарт II | 43 (21) |
| 2003—2009 | Штутгарт | 121 (63) |
| 2009—2013 | Баварыя | 115 (75) |
| 2013—2015 | Фіярэнтына | 29 (7) |
| 2015—2016 | → Бэшыкташ | 33 (26) |
| 2016—2017 | Вольфсбург | 45 (17) |
| 2018—2020 | Штутгарт | 70 (22) |
| Зборныя | ||
| 2004 | Нямеччына (да 20)[d] | 8 (2) |
| 2005—2006 | Нямеччына (да 21)[d] | 9 (1) |
| 2007—2018 | Нямеччына | 78 (31) |
Марыё Гомэс Гарсія (па-гішпанску: Mario Gómez García; нар. 10 ліпеня 1985 году, Рыдлінген, ФРН) — былы нямецкі футбаліст гішпанскага паходжаньня, нападнік. Выбітны гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Найлепшы футбаліст Нямеччыны 2007 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Штутгарт»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2004 годзе Гомэс згуляў 10 хвілінаў за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 траўня дэбютаваў за клюб у розыгрышы Бундэсьлігі.
«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 траўня 2009 году «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэсьлігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў эўра. Лічыцца адным з найлепшых нападнікаў Нямеччыны. У першым сэзоне ў «Баварыі» Гомэс згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часьцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 траўня 2011 году Гомэс забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала ягоным пятым хет-трыкам за сэзон 2010—2011 гадоў у Бундэсьлізе, што зьяўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаў[5].
«Фіярэнтына»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 ліпеня 2013 году Гомэс далучылася да клюбу Сэрыі А флярэнтыйскай «Фіярэнтыны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца за гульца італьянскі клюб заплаціў 20 млн эўра[6]. Марыё быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Фіярэнтыны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавек[7].
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Марыё Гомэс дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў матчы супраць зборнай Швайцарыі 7 лютага 2007 году. Нямеччына перамагла ў той гульні зь лікам 3:1, а Гомэс забіў другі гол каманды.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гомэса нямецка-гішпанскія карані, ягоны бацька гішпанец, родам з Гранады, а маці — немка.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Штутгарт»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2007
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010, 2013
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010, 2013
- Уладальнік Супэркубка лігі Нямеччыны: 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Бэшыкташ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2016
Нямеччына:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mario Gómez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MARIO GOMEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Mario Gómez // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1023941171 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Форвард «Баварии» Гомес сделал пятый хет-трик в нынешнем сезоне. championat.ru
- ↑ Gomez-Wechsel nach Florenz perfekt. Bild.
- ↑ Tutti pazzi per Gomez. Mediaset