Ян Павал II: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д Робот: hu:II. János Pál pápa является бывшей избранной статьей
д r2.7.1) (робат зьмяніў: zh:真福若望·保祿二世
Радок 179: Радок 179:
[[yo:Pópù Jòhánù Páúlù Èkejì]]
[[yo:Pópù Jòhánù Páúlù Èkejì]]
[[bat-smg:Juons Paulios II]]
[[bat-smg:Juons Paulios II]]
[[zh:若望·保祿二世]]
[[zh:真福若望·保祿二世]]

Вэрсія ад 18:59, 17 лютага 2012

Ян Павал II

Ян Павал II (сьвецкае імя Караль Юзэф Вайтыла, па-польску: Karol Józef Wojtyła; 18 траўня 19202 красавіка 2005) — рымскі папа, першы пантыфік-славянін (наагул, першы Папа, які не паходзіў з Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў). Благаслаўлёны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Вадавіцэ каля Кракава, Польшча. Сям’я Вайтылы, а ў яго быў яшчэ старэйшы брат Эдмунд, жыла даволі сьціпла — з заробку бацькі-чыноўніка. Караль Вайтыла быў вельмі здольным хлопцам: ён добра вучыўся, рэгулярна гуляў у футбол і езьдзіў на лыжах, а таксама браў актыўны ўдзел у працы школьнага тэатру. Яшчэ ў дзяцінстве будучы Папа перажыў сьмерць самых блізкіх людзей — памерла ягоная маці і брат, а ў 1941 годзе памёр і ягоны бацька. У гэтым жа годзе Караль Вайтыла, які ўжо быў тады студэнтам факультэта польскай філялёгіі Ягелонскага ўнівэрсытэту, што ў Кракаве, кінуў вучобу і пайшоў працаваць на фабрыку. Вайтыла быў сябрам падпольнай арганізацыі “Унія”, якая, сярод іншага, у часе Другой сусьветнай вайны хавала габрэяў ад фашыстаў, а таксама разам зь сябрамі сур'ёзна займаўся тэатральнымі пастаноўкамі.

Аднак у 1943 годзе будучы Папа нечакана кінуў тэатар і вырашыў вывучаць тэалёгію ў некалькіх падпольных навучальных установах. Пасьля сканчэньня вайны Вайтыла працягнуў вучобу ў Рыме і стаў сьвятаром.

У 1963 годзе Караль Вайтыла быў прызначаны архібіскупам Кракаўскім, а праз 4 гады атрымаў тытул кардынала.

Як стала вядома ўжо пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, спэцслужбы народнай Польшчы ўважліва сачылі за кракаўскім біскупам і актыўна, але безвынікова шукалі на яго кампрамат.

Герб Яна Паўла II

16 кастрычніка 1978 году ў 18:44 вернікі, якія сабраліся на пляцы сьвятога Пятра, каля Ватыкану пачулі афіцыйнае паведамленьне: “Папа абраны — ім стаў кардынал Караль Вайтыла”. Пасьля свайго абраньня ён зьвярнуўся да вернікаў, што сабраліся на пляцы Сьвятога Пятра: “Ня ведаю, ці здолею я спраўна выказацца на вашай — “нашай” — італійскай мове... Калі я памылюся — вы мяне паправіце?”

Караль Юзэф Вайтыла быў першым папам-неітальянцам, які заняў апостальскі пасад за апошнія 455 гадоў. Кракаўскі кардынал быў таксама першым папам-славянінам, а таксама наймаладзейшым папам за апошнія 132 гады — у дзень абраньня яму было 58 гадоў. Абраньне Папам грамадзяніна сацыялістычнай краіны мела значны ўплыў на далейшыя падзеі ва Ўсходняй Эўропе і Азіі.

Праз год па абраньні Папа прыехаў у Польшчу — мільёны людзей прыходзілі на сустрэчы зь ім. Гэта дапамагло абудзіць народ — польскі народ абудзіўся, а разам зь ім і іншыя народы ўсходняй Эўропы. Сьвяты айцец, сярод іншага, гаварыў: ня бойцеся — зьмяняйце аблічча гэтай зямлі. Вось што дакладна сказаў Папа ў Польшчы ў часе першай пілігрымкі: “З глыбіні гэтага тысячагодзьдзя, напярэдадні сьвята Пяцідзесятніцы, заклікаю, заклікаю разам з Вамі: няхай Дух Сьвяты сыдзе і адновіць аблічча зямлі.... гэтай зямлі”.

Яго трыюмфальны дзевяцідзённы візыт у часы харчовага дэфіцыту занепакоіў камуністычныя ўлады і пасеяў у Польшчы зярняты супраціву. Папа і надалей працягваў жыцьцёва важную падтрымку антыкамуністычнага руху «Салідарнасьць».

13 траўня 1981 году ў часе аўдыенцыі на пляцы сьвятога Пятра на Яна Паўла другога быў зьдзейсьнены замах — ён быў цяжка паранены. Дагэтуль невядома дакладна, хто насамрэч стаяў за гэтым замахам. Паводле апошніх дадзеных і дакумэнтаў, якія нядаўна былі знойдзеныя, зь вялікай ступеньню ўпэўненасьці можна сьцверджаць, што забойства Папы сплянаваў савецкі КДБ.

Характэрнай рысай пантыфікату Яна Паўла Другога сталіся пілігрымкі — ніводны зь ягоных папярэднікаў не наведаў столькі краінаў (каля 120). Ён выказваў жаданьне наведаць і Беларусь, але з унутрыпалітычных прычынаў і супрацьдзеяньня Расейскае праваслаўнай царквы, візыту не адбылося.

Вялікі ўнёсак Папа зрабіў і ў справу прымірэньня паміж рэлігіямі, а таксама ў тое, каб наблізіць царкву і ўласна асобу пантыфіка да вернікаў. Папа таксама змагаўся за зьнішчэньне этнічных і экумэнічных бар'ераў. Падчас візыту ў Сьвятую Зямлю ў 2000 годзе, ён ад імя каталіцкай царквы выступіў з гістарычным афіцыйным выбачэньнем за антысэмітызм. Для мільёнаў людзей Ян Павал Другі стаў найвялікшым маральным аўтарытэтам у сьвеце.

Каля дзясятай гадзіны вечара 2 красавіка 2005 году, сэрца пантыфіка спынілася. Яму было 84 гады. У Ватыкан на пахаваньне прыехалі больш як чатыры мільёны вернікаў з усяго сьвету. На цырымонію пахаваньня папы прыляцеў таксама Менска-Магілёўскі мітрапаліт кардынал Казімер Сьвёнтак і гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч. Жалобныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі.

Ян Павал II і Беларусь

Ян Павал меў вялікую цікавасьць да Беларусі, ён казаў у размове з рэдактарам беларускага каталіцкага часопісу “Наша Вера”: “Вядома, я вельмі хацеў бы ступіць на вашу зямлю, пабачыць Беларусь, якую я вельмі люблю”. Менавіта ён стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі. Ён прызначыў першага ў другой палове ХХ стагодзьдзя каталіцкага біскупа ў Беларусі — Тадэвуша Кандрусевіча, а пасьля ў 1993 годзе павялічыў колькасьць дыяцэзіяў, прызначыў новых біскупаў і першага ў гісторыі беларускага кардынала Казімера Сьвёнтака. Гэта адзіны кардынал на тэрыторыі СНД.

У 1980-х гадох Ян Павал ІІ прыняў два разы біскупа Часлава Сіповіча зь беларускімі сьвятарамі, якія ў той час жылі ў Заходняй Эўропе і ў Амэрыцы. Гэта давала магчымасьць паінфармаваць Папежа пра рэальную сытуацыю, у якой жыла каталіцкая царква ў Беларусі.

Пасьля прыйшлі бэатыфікацыю 13 мучанікаў Падляскіх, пасьля 13 беларускіх мучанікаў часоў Другой сусьветнай вайны ў рамках бэатыфікацыі ў Варшаве 108 мучанікаў, пасьля 11 сясьцёр-назарэцянак з Наваградку. Вось гэта такія канкрэтныя моманты, якія канкрэтна абуджалі надзею і сілу веры ў вернікаў Беларусі.

З-за напружаных адносінаў Ватыкану з Расейскай праваслаўнай царквой Ян Павал ІІ так і ня змог прыехаць у Беларусь. Як вядома, з суседзяў Беларусі ён наведаў Польшчу, Летуву і Ўкраіну, і ня быў толькі ў самой Беларусі і ў Расеі. Афіцыйная прычына напружанасьці з боку РПЦ — Унія на Ўкраіне і заснаваньне каталіцкіх структураў у Расеі. Пры гэтым, пратэстуючы супраць заснаваньня каталіцкіх эпархіяў у Расеі, РПЦ замоўчвае факт, што ў каталіцкіх краінах Эўропы свабодна дзейнічаюць эпархіі РПЦ.

Менавіта гэты папа першым стаў зьвяртацца два разы на год па-беларуску да беларускага народу.

Пасьля ён шмат разоў прамаўляў па-беларуску на сустрэчах зь беларускімі вернікамі і біскупамі. Ад 2002 году беларуская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай Каталіцкай царквы ў Беларусі, па-беларуску служацца набажэнствы і прамаўляюцца казаньні ў большасьці каталіцкіх парафіяў Беларусі і вядзецца навучаньне ў Вышэйшай каталіцкай сэмінарыі ў Пінску.

Пачынаючы з 1991 году выйшла больш за 20 каталіцкіх малітоўнікаў на беларускай мове — для параўнаньня, у праваслаўных за гэты ж час выйшла толькі перавыданьне малітоўніка мітрапаліта Мікалая Мацукевіча. 16 кастрычніка 2003 году, калі адзначаўся 25-гадовы юбілей пантыфікату, Таварыства беларускай мовы накіравала Яна Паўлу ІІ віншаваньне з падзякай за пашырэньне беларускай мовы ў Беларусі і сьвеце.

Вонкавыя спасылкі

Ян Павал IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA