Калікст I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Калікст I (папа рымскі)
CalixtusI.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Рым, Рымская імпэрыя
Памёр 223 або 18 верасьня 222(0222-09-18)[1]
Рым, Рымская імпэрыя
Пахаваны Санта Марыя ін Трастэвэрэ
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткіклерык і ксёндз
Дзень памяці14 кастрычніка

Калікст I (па-лацінску: Callistus) (? — 11 кастрычніка 222) — біскуп рымскі (217 — 11 кастрычніка 222).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амаль усе зьвесткі аб ім паведамляе яго супраціўнік Іпаліт у сваіх «Philosophumena», і таму яны не асабліва надзейныя. Будучы рабом хрысьціянскага чыноўніка Каргофора, Калікст за страту давераных яму грошай падвергнуўся цяжкаму пакараньню, а пазьней быў сасланы на руднікі ў Сардзінію з-за сутыкненьняў з габрэямі.

Вернуты адтуль па хадайніцтве палюбоўніцы імпэратара Камода, Марцыі, ён пры папе Сэфірыні стаў сьвятаром, а пасьля сьмерці папы абраны рымскім біскупам, хоць іншая частка духавенства абрала Іпаліта.

Дэкрэты, якія прыпісваюцца Каліксту, несумненна, падробленыя; яго пакутніцкая сьмерць падвяргаецца сумневу. Пазьней Калікст быў кананізаваны, хоць Іпаліт абвінавачваў яго ў ерасі тэапасхітаў, або патрыпасіян.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Калікст I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000