Сымах (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сымах (папа рымскі)
Simmaco - mosaico Santa Agnese fuori le mura.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 460
Сардынія, Італія
Памёр 21 ліпеня 514
Рым, Каралеўства остготаў
Пахаваны базыліка сьвятога Пятра
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткіклерык і ксёндз
Дзень памяці19 ліпеня

Сымах (па-лацінску: Symmachus) — папа рымскі (498514), прылічаны да сьвятых.

Быў праціўнікам Бізантыі, выступаў супраць прынятай там фармулёўкі пра дзьве прыроды Хрыста (451). На выбарах папы у 498 змагаўся зь Ляўрынам, іх прыхільнікі зацята біліся на вуліцах Рыму. Дамогся свайго зацьверджаньня пасьля аўдыенцыі ў караля остготаў Тэадорыха ў Равэнне, мяркуецца, на аснове сваёй антыбізантыйскай палітычнай лініі, выгаднай Тэадорыху.[1]

Пасьля вяртаньня ў Рым выдаў першы папскі дэкрэт аб выбарах (499), у якім забаранялася ўсякая перадвыбарная агітацыя пры жыцьці папы, каб адхіліць уплыў сьвецкіх асобаў на выбары. Папу надавалася права ўказаць жаданага яму пераемніка («дэзыгнацыя»), пры адсутнасьці дэзыгнацыі права выбару давалася кліру. Папярэдняя традыцыйная форма выбараў «клірам і мірам» была, такім чынам, скасаваная.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986. с. 36.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сымах (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў