Эўтыхіян (папа рымскі)
Выгляд
| Eutychіanus | |
Эўтыхіян, Папа Рымскі | |
| Пачатак папства | 4 студзеня 275 |
|---|---|
| Канец папства | 7 сьнежня 283 |
| Папярэднік | Фэлікс I |
| Наступнік | Кай |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | ? |
| Памёр | 7 студзеня 283 |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
| Дзень памяці | 8 сьнежня |
Сьвяты Эўтыхіян (па-лацінску: Eutychіanus; ? — 7 сьнежня 283) — 27-ы Папа Рымскі з 4 студзеня 275 году па сваю сьмерць 7 сьнежня 283 году.
Пантыфікат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле паходжаньня быў італьянцам з Тасканы[2]. Зьвестак пра яго вельмі мала. Пры гэтым Lіber Pontіfіcalіs адзначае, што пэрыяд служэньня Эўтыхіяна доўжыўся 8 гадоў і 11 месяцаў з 275 па 283 гады. Эўсэбіюш Кесарыйскі, наадварот, кажа, што ягонае праўленьне доўжылася ўсяго 10 месяцаў. Ён дазволіў пасьвячэньне садавіны, уласнаручна пахаваў 342 пакутніка.
Ягоны дзень Каталіцкі Касьцёл адзначае 8 сьнежня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Saint Eutychian. Encyclopædia Britannica.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pope St. Eutychianus. Catholic Encyclopedia.
