Адрыян IV (папа рымскі)
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Эўгеніюш III |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-ангельску: Nicolas Breakspear па-ангельску: Nicholas Brekespear па-ангельску: Nicolas Brekespear па-ангельску: Nicholas Breakspear |
Нарадзіўся | не раней за 1100 і не пазьней за 1120[1]
|
Памёр | 1 верасьня 1159[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Адукацыя | |
Заняткі | дыплямат, філёзаф, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Адрыян IV (па-лацінску: Hadrianus PP. IV), сьвецкае імя Ніклас Брэйксьпір (па-ангельску: Nicholas Breakspear; каля 1100, Бэдманд, Гэртфардшыр, Ангельшчына — 1 верасьня 1159, Ананьні, Папская вобласьць) — папа рымскі з 4 сьнежня 1154 па сваю сьмерць 1 верасьня 1159 году. Адрыян зьяўляецца адзіным ангельцам, які калі-небудзь займаў пасаду папы рымскага. Паводле зьвестак ён нарадзіўся ў горадзе Бэдманд у графстве Гэртфардшыр, а пачатковую адукацы атрымаў у Сэнт-Олбанзе.
Пасьля паступіў у Авіньёнскі манастыр, дзе быў абатам. Папа Эўгеніюш III зрабіў яго кардыналам і даручаў важныя місіі. Адрыян IV абяцаньнем імпэратарскай кароны здолеў выпатрабаваць у караля Фрыдрыха I выдачы Арнольда Брэшыянскага, але хутка разыйшоўся з Гогенштаўфэнамі і хацеў накласьці на іх царкоўнае адлучэньне, але памёр ў Ананьні, па агульным меркаваньні, падавіўшыся мухай у сваім віне, але, больш верагодна, праз хваробу на адзёр.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адрыян IV (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адрыян IV. Catholic Encyclopedia
- ^ а б в autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.