Піюс III (папа рымскі)
![]() | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Юліюс II, Adello Piccolomini[d] і Francesco Erulli[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 7 чэрвеня 1439 Сіена, Сіенская рэспубліка |
Памёр | 18 кастрычніка 1503[1][2][3] (64 гады) Рым, Папская дзяржава |
Пахаваны | Сант-Андрэа-дэльля-Вальле і Ватыканскія гроты |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
Адукацыя | Пэруджаўскі ўнівэрсытэт |
Заняткі | клерык і ксёндз |
Герб | ![]() |
Піюс III (па-лацінску: Pius PP. III), сьвецкае імя Франчэска Нані Тадэскіні Пікаляміні (па-італьянску: Francesco Nanni-Todeschini-Piccolomini; 29 траўня 1439 — 18 кастрычніка 1503) — папа рымскі з 22 верасьня па 18 кастрычніка 1503 году.
Кандыдатамі на папскі пасад на канклаве, які быў сабраны пасьля сьмерці Аляксандра VI, былі францускі кардынал д’Амбуаз і ягоны сябар Джуліяна дэля Равэрэ, які вярнуўся з выгнаньня. Ні адзін зь іх не атрымаў, аднак, большасьці галасоў. Рымскім біскупам быў абраны пляменьнік Піюса II, кардынал Пікаляміні, які да таго ж меў толькі сан дыякана. Зрэшты, ён кіраваў Сьвятым Пасадам нядоўга, то бок усяго 27 дзён. Сучасныя яму храністы сьцьвярджалі, што Піюс III быў атручаны, але доказы гэтаму сьцьвярджэньню не былі знойдзеныя.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Піюс III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Піюс III. Catholic Encyclopedia
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Catholic Hierarchy