Ян VI (папа рымскі)
Выгляд
| па-лацінску: Johannes PP. VI | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 655 |
| Памёр | 11 студзеня 705[1][2] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Ян VI (па-лацінску: Johannes PP. VI; 655, Эфэс — 11 студзеня 705, Рым) — папа рымскі з 30 кастрычніка 701 году па 11 студзеня 705 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле паходжаньня зьяўляўся грэкам, заняў пасад насуперак волі імпэратара й утрымаў яго толькі дзякуючы падтрымцы рымскай міліцыі. Калі Гізульф I, герцаг бэнэвэнцкі, захапіў некаторыя гарады экзархату, Ян пераканаў яго адмовіцца ад заваёваў, заплаціўшы герцагу выкуп.
Пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pope John VI // https://pantheon.world/profile/person/Pope_John_VI
- ↑ https://www.britannica.com/biography/John-VI-pope
- ↑ Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.) — 2015.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ян VI. Catholic Encyclopedia
