Віталіян (папа рымскі)
Выгляд
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 27 студзеня 600
|
| Памёр | 30 студзеня 672 (72 гады) |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
| Дзень памяці | 27 студзеня |
Віталіян (па-лацінску: Vitalianus PP.; ?, Сэньні — 27 студзеня 672, Рым) — папа рымскі з 30 ліпеня 657 году па 27 студзеня 672 году. Пасьля свайго абраньня з мэтай пераадоленьня вучэньня монафэлітаў вырашыў аднавіць сувязь з Канстантынопалем шляхам усталяваньня сяброўскіх адносінаў зь бізантыйскім імпэратарам Канстантам II. Таму ён паслаў лісты аб сваім абраньні імпэратару і патрыярху Канстантынопальскаму Пятру. У адказ імпэратар пацьвердзіў прывілеі Рымскай царквы і падараваў папу Эвангельле, упрыгожанае золатам і каштоўнымі камянямі. Віталіян дэманстраваў прыхільнасьць да імпэратара, правёўшы зь ім у 663 годзе 12 дзён падчас ваеннай кампаніі бізантыйцаў супраць лянгабардаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Віталіян (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Віталіян. Catholic Encyclopedia
- ↑ Pope Vitalian St. Vitalian † // Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
