Клімэнт I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клімэнт I (папа рымскі)
па-лацінску: Clemens PP. I Romanus
Clemens Romanus.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся I стагодзьдзе
Памёр 99[1]
Пахаваны
Дэнамінацыяхрысьціянства і Каталіцкая царква[2]
Бацькі Titus Flavius Sabinus[d]
Arrecina[d]
Заняткітэоляг, каталіцкі сьвятар
Дзень памяці23 лістапада[3]

Сьвяты Клемэнт, альбо Клімэнт (па-лацінску: Clemens) — паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano» чацьверты рымскі біскуп (папа рымскі) з 88/90 па 97/99 гады. Зьвестак пра яго няшмат. Ён мімаходзь згаданы ў Пастыры Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюць яго з Клемэнтам, згаданым у Філ 4:3, але гэтае меркаваньне аспрэчваецца. Паводле паданьняў, ён прыняў пакутніцкую сьмерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі сьв. Клемэнта былі адшуканыя сьв. Кірылам і сьв. Мэтодыям, і часта іх прынесеная ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Сьв. Клемэнта называюць паміж Апостальскімі Айцамі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьв. Клемэнту належыць пасланьне да царквы ў Карынце ў сувязі зь бязладзьдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адзін ліст да карынцянаў (г. зв. «Другое пасланьне сьв. Клемэнта да карынцянаў»), але большасьць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазьнейшы твор прыпісалі сьв. Клемэнту памылкова.

Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Barcellona F. S., autori vari CLEMENTE I, santo // Encyclopedia of Popes (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: 1969. — С. 31.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]