Эўгеніюш III (папа рымскі)
Выгляд
| па-лацінску: Eugenius PP. III | |
| Пасьвечаньні | |
|---|---|
| Кансэкрацыя | Анастасіюс IV |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | мерк. XII стагодзьдзе[1] |
| Памёр | 8 ліпеня 1153[1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
| Дзень памяці | 8 ліпеня |
Эўгеніюш III (па-лацінску: Eugenius PP. III), сьвецкае імя Бэрнарда Паганэльлі (па-італьянску: Bernardo Paganelli; памёр 8 ліпеня 1153) — папа рымскі з 15 лютага 1145 году па 8 ліпеня 1153 году. Першы папа з ордэну цыстэрцыянаў на Папскам Пасадзе, вучань Бэрнарда Клервоскага.
Бэрнарда быў выхадцам Пізы. Пачынаючы з XVI стагодзьдзя гісторыкі лічылі яго чальцом шляхетнай пізанскай сям’і Паганэльлі ды Мантэманьнё, але сьведчаньні сучасьнікаў паказваюць на ягонае сьціплае паходжаньне. У 1106 стаў канонікам катэдральнага сабору Пізы, у 1115 годзе стаў іпадыяканам. Падчас свайго знаходжаньня ў Пізе папа Інакенцыюс II прысьвяціў Паганэльлі ў сьвятары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.) — 2015.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эўгеніюш III. Catholic Encyclopedia
