Баніфацыюс III (папа рымскі)
Выгляд
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 540 |
Памёр | 12 лістапада 607 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | дыплямат, каталіцкі сьвятар |
Баніфа́цыюс III (па-лацінску: Bonifatius PP. III), сьвецкае імя Баніфача Катадыёчы (па-італьянску: Bonifacio Catodioci; памёр 12 лістапада 607, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 19 лютага па 12 лістапада 607 году.
Нарадзіўся ў Рыме ў сям’і Яна Катадыёчы, рымляніна грэцкага паходжаньня. Баніфачы доўгі час правёў у Канстантынопалі, дзе быў дарадцам імпэратара Фокі. Упарадкаваў абраньне папаў, забараніўшы вырашаць пытаньне аб новым папу пры жыцьці старога й на працягу 3 дзён пасьля ягонай сьмерці. Дамогся ад Фокі прызнаньня першынства Рымскай катэдры над астатнімі.
Быў пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баніфацыюс III. Catholic Encyclopedia