Ян I (папа рымскі)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
лац. Johannes PP. I | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 470 Сіена, Заходняя Рымская імпэрыя |
Памёр | 20 траўня 526 Равэнна, Каралеўства остготаў |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | клерык, каталіцкі сьвятар, Папа і пісьменьнік |
Дзень памяці | 18 траўня[2] |
Ян I (па-лацінску: Ioannes PP. I; 470 — 18 траўня, 526 году) — папа рымскі з 13 жніўня 523 году па 18 траўня 526 году. Паходзіў зь Сіены. Ян быў недагодны каралю остготаў Тэадорыху, таму атрымаў ад таго даручэньне дабіцца ў Канстантынопалі палёгкі для арыянаў прыдунайскіх краінаў. Не дабіўся посьпеху ў гэтай місіі, і быў кінуты Тэадорыхам у турму, дзе і памёр праз колькі месяцаў. Зьяўляецца першым папам, як вядома, які наведаў Канстантынопаль падчас свайго пантыфікату.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Catholic-Hierarchy.org
- ^ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 26.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ян I. Catholic Encyclopedia