Бэнэдыкт XVI
Бэнэды́кт XVI (сьвецкае імя Ёзэф Алёіз Ратцынґер, па-нямецку: Joseph Alois Ratzinger; 16 красавіка 1927 году, Марктль-ам-Ін, Баварыя, Нямеччына — 31 сьнежня 2022, кляштар Mater Ecclesiae, Ватыкан[6]) — 265-ы рымскі папа. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 году, інаўгурацыйную імшу цэлебраваў 24 красавіка 2005 году. 11 лютага 2013 году абвесьціў пра свой сыход з пасады папы, якую афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 паступіў у каталіцкую духоўную сэмінарыю ў Траўнштайне. У 1943 быў мабілізаваны ў армію ў корпус супрацьпаветранае абароны, а ў 1944 — у вэрмахт. У 1945 патрапіў у палон.
У 1946—1951 вывучаў філязофію й тэалёгію ў Фрайзынгу й Мюнхэне. Пасьвечаны ў сан 29 чэрвеня 1951, працягваў навучаньне ў Мюнхэнскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара тэалёгіі ў 1953, абараніўшы працу пра спадчыну Сьвятога Аўгустына. У 1959 стаў выкладчыкам тэалёгіі Бонскага ўнівэрсытэту, а ў 1966 — галоўным экспэртам у пытаньнях дагматычнае тэалёгіі ва ўнівэрсытэце Тубінгену. У 1972 заснаваў каталіцкі часопіс Communio.
У красавіку 1977 прызначаны на пасаду арцыбіскупа Мюнхэну й Фрайзынгу, праз тры месяцы — на пасаду кардынала. У 1980 адмовіўся ўзначаліць Кангрэгацыю каталіцкае асьветы, у 1981 стаў прэфэктам Кангрэгацыі навучаньня веры і старшынём Біблійнае камісіі й Міжнароднае папскае тэалягічнае камісіі. Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацыяў і папскіх радаў у Ватыкане. 3 сьнежня 2002 абраны дэканам кардынальскае калегіі.
Ляўрэат шматлікіх прэміяў і міжнародных узнагародаў, доктар «honoris causa» многіх унівэрсытэтаў. Ведаў 10 моваў.
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лічыўся кансэрватыўным папам, асабліва ў параўнаньні зь Янам Паўлам ІІ. Яшчэ ня будучы папам, дамогся забароны «рэвізыянісцкага» перакладу Бібліі, у якім шмат тэрмінаў мужчынскага роду, каб не дыскрымінаваць жанчынаў, былі замененыя на тэрміны ніякага роду.
У сваёй кнізе выступаў за вяртаньне «да крыніцаў» і лічыў хрысьціянства паратункам эўрапейскае цывілізацыі.
Кнігі Ёзэфа Ратцынґера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Werte in Zeiten des Umbruchs, Freiburg im Breisgau 2005.
- Unterwegs zu Jesus Christus, Augsburg 2003.
- Glaube — Wahrheit — Toleranz. Das Christentum und die Weltreligionen, 2. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2003.
- Gott ist uns nah. Eucharistie: Mitte des Lebens. Hrsg. von Horn, Stephan Otto/ Pfnür, Vinzenz, Augsburg 2001.
- Gott und die Welt. Glauben und Leben in unserer Welt. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Köln 2000.
- Der Geist der Liturgie. Eine Einführung, 4. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2000. (wyd. polskie Duch liturgii, Poznań 2002.)
- Vom Wiederauffinden der Mitte. Texte aus vier Jahrzehnten, Freiburg i. Brsg. 1997.
- Salz der Erde. Christentum und katholische Kirche an der Jahrtausendwende. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Wilhelm Heyne Verlag, München, 1996. ISBN 3-453-14845-2
- Wahrheit, Werte, Macht. Prüfsteine der pluralistischen Gesellschaft, Freiburg/ Basel/ Wien 1993.
- Zur Gemeinschaft gerufen. Kirche heute verstehen, Freiburg/ Basel/ Wien 1991.
- Auf Christus schauen. Einübung in Glaube, Hoffnung, Liebe, Freiburg/ Basel/ Wien 1989.
- Abbruch und Aufbruch. Die Antwort des Glaubens auf die Krise der Werte, München 1988.
- Kirche, Ökumene und Politik. Neue Versuche zur Ekklesiologie [Robert Spaemann zum 60. Geburtstag zugeeignet], Einsiedeln 1987.
- Politik und Erlösung. Zum Verhältnis von Glaube, Rationalität und Irrationalem in der sogenannten Theologie der Befreiung (= Rheinisch-Westfälische Akademie der Wissenschaften: G (Geisteswissenschaften), Bd. 279), Opladen 1986.
- Theologische Prinzipienlehre. Bausteine zur Fundamentaltheologie (= Wewelbuch, Bd. 80), München 1982.
- Das Fest des Glaubens. Versuche zur Theologie des Gottesdienstes, 2. Aufl., Einsiedeln 1981.
- Eschatologie, Tod und ewiges Leben, Leipzig 1981.
- Glaube, Erneuerung, Hoffnung. Theologisches Nachdenken über die heutige Situation der Kirche. Hrsg. von Kraning, Willi, Leipzig 1981.
- Umkehr zur Mitte. Meditationen eines Theologen, Leipzig 1981.
- Zum Begriff des Sakramentes (= Eichstätter Hochschulreden, Bd. 79), München 1979.
- Die Tochter Zion. Betrachtungen über den Marienglaube der Kirche, Einsiedeln 1977.
- Der Gott Jesu Christi. Betrachtungen über den Dreieinigen Gott, München 1976.
- Das neue Volk Gottes. Entwürfe zur Ekklesiologie (Topos-Taschenbücher, Bd. 1) Düsseldorf 1972.
- Die Einheit der Nationen. Eine Vision der Kirchenväter (= Bücherei der Salzburger Hochschulwochen), Salzburg u.a. 1971.
- Das Problem der Dogmengeschichte in der Sicht der katholischen Theologie (= Arbeitsgemeinschaft für Forschungen des Landes Nordrhein-Westfalen: Geisteswissenschaften, Bd. 139), Köln u.a. 1966.
- Die letzte Sitzungsperiode des Konzils (= Konzil, Bd. 4), Köln 1966.
- Ereignisse und Probleme der dritten Konzilsperiode (= Konzil, Bd. 3), Köln 1965.
- Die erste Sitzungsperiode des Zweiten Vatikanischen Konzils. Ein Rückblick (= Konzil, Bd. 1), Köln 1963.
- Das Konzil auf dem Weg. Rückblick auf die 2. Sitzungsperiode des 2. Vatikanischen Konzils (= Konzil, Bd. 2), Köln 1963.
- Die christliche Brüderlichkeit, München 1960.
- Die Geschichtstheologie des heiligen Bonaventura (Habilitationsschrift), München u.a. 1959.
- Volk und Haus Gottes in Augustins Lehre von der Kirche (= Münchner theologische Studien 2/7, zugl. München, Univ., Diss., 1951.), München 1954.
- Dogma und Verkündigung
- Einführung in das Christentum, München 1968.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Former Pope Benedict XVI dies at 95 (анг.) — 2022.
- ^ Benedikt XVI. ist tot (ням.): Emeritierter Papst // Zeit Online — 2022.
- ^ S’ha mort Benet XVI, el papa emèrit (кат.)
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Памёр Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI, Intex-press, 31-12-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэнэдыкт XVI — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Выпускнікі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Памерлі 31 сьнежня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Ватыкане
- Пахаваныя ў Ватыкане
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна за дасягненьні ў навуцы і мастацтве
- Адзначаныя Ганаровай адзнакай «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна «За заслугі» (Эквадор)
- Рымскія папы
- Бэнэдыкт XVI
- Дактары honoris causa Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту імя Яна Паўла II