Сымпліцыюс (папа рымскі)
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 420 Тывалі, Рым[d], Ляцыё, Італія |
Памёр | 10 сакавіка 483[1] Рым, Каралеўства Італія[d] |
Пахаваны | базыліка сьвятога Пятра |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | клерык і ксёндз |
Дзень памяці | 10 сакавіка |
Сымпліцыюс (па-лацінску: Simplicius PP.; Тывалі — 10 сакавіка 483, Рым) — папа рымскі з 3 сакавіка 468 году па 10 сакавіка 483 году. Паходзіў з гораду Тывалі.
Падчас панаваньня Сымпліцыюса была скасавана Заходняя Рымская імпэрыя, а Адаакр стаў кіраўніком Італіі. Разам з тым, Сымпліцыюс спрабаваў захаваць прэстыж рымскай катэдры й уступаў у дагматычныя спрэчкі з канстантынопальскім патрыярхам Акакіем і бізантыйскім імпэратарам Зэнонам.
Сымпліцыюс вёў актыўнае царкоўнае будаўніцтва. Ён упершыню пераабсталяваў паганскі храм Фаўна на Цэлыі ў хрысьціянскую царкву-базыліку, прысьвечаную першапакутніку Стэфану. Яму ж Сымпліцюс прысьвяціў яшчэ царква ў Сан-Лярэнца, а царкву на Эсквіліне апосталу Андрэю.
Паводле календаоу Рымска-каталіцкай царквы дзень памяці Сымпліцыюса сьвяткуецца 10 сакавіка[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.newadvent.org/cathen/14002a.htm
- ^ Catholic-Hierarchy.org
- ^ Martyrologium Romanum. Libreria Editrice Vaticana. 2001 ISBN 88-209-7210-7
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сымпліцыюс (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сымпліцыюс. Catholic Encyclopedia