Бэнэдыкт IX (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | |
Памёр | каля 1055
|
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Бацькі | Alberic III, Count of Tusculum[d] Emmelina[d][2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Бэнэдыкт IX (па-лацінску: Benedictus PP. IX), сьвецкае імя Тэафілякт, граф Тусколё (па-італьянску: Theophylactus; 1012, Рым, Папская вобласьць — сьнежань 1055 ці студзень 1056, Гротафэрата, Папская вобласьць) — папа рымскі, быў абраны кіраўніком каталіцкай царквы ва ўзросьце прыкладна 20 гадоў, такім чынам ён стаў аднім з самых маладых папаў у гісторыі. Таксама ён зьяўляецца адзіным чалавекам, які быў папам на больш чым адзін раз і адзіным чалавекам, які прадаў тытул папы. Ягоныя тэрміны пантыфікату доўжыліся з кастрычніка 1032 па верасень 1044 году, з красавіка 1045 па травень 1045, зь лістапада 1047 па ліпеня 1048 году. Зьяўляўся сынам Альбэрыка III, графа Тусколё, пляменьнік Бэнэдыкта VIII і Яна XIX.
Ягонае жыцьцё было неверагодна скандальным. Антыпапскі гісторык Фэрдынанд Грэгаровіюс пісаў, што Бэнэдыкт, здавалася, быў дэманам зь пекла ў абліччы сьвятара, які займаў катэдру Пятра і апаганіў сьвятыя таямніцы рэлігіі сваімі нахабнымі курсамі[3]. Ён быў першым папам, які, паводле чутак, быў гомасэксуалам[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Ferdinand Gregorovius. History of the City of Rome in the Middle Ages. Books.google.co.uk.
- ^ Fletcher, Lynne Yamaguchi (1992). First Gay Pope and Other Records. Boston: Alyson. ISBN 1555832067.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэнэдыкт IX (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бэнэдыкт IX. Catholic Encyclopedia