Перайсьці да зьместу

Урбан III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урбан III (папа рымскі)
па-лацінску: Urbanus PP. III
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XII стагодзьдзе[1]
Памёр 20 кастрычніка 1187[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Адукацыя
Заняткіпалітык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Урбан III (па-лацінску: Urbanus PP. III), сьвецкае імя Умбэрта Крывэльлі (па-італьянску: Umberto Crivelli; 1120, Мілян20 кастрычніка 1187, Фэрара) — папа рымскі з 25 лістапада 1185 году па 20 кастрычніка 1187 году.

Умбэрта нарадзіўся каля 1120 году ў Куджона й паходзіў з шляхетнай мілянскай сям’і Крывэльлі. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Балёньні. У 1162 годзе разам зь сям’ёй, якая падтрымлівала гуэльфаў, быў выгнаны зь Міляна Фрыдрыхам Барбаросам і зьехаў у Францыю. У Францыі стаў арцыдыяканам Бурскага сабору, пасьля свайго вяртаньня ў Мілян быў спачатку канонікам, а затым арцыдыяканам Мілянскага сабору. 9 траўня 1185 году стаў арцыбіскупам Міляна. Пасьля скону Люцыюса III, то бок 25 лістапада 1185 году, Умбэрта быў у той жа дзень абраны папам і прыняў імя Урбан III.

Галоўнай праблемай Урбана III быў канфлікт зь імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам, які разгарэўся з новай сілай пры ягоным папярэдніку Люцыюсе III. Адной з прычынаў канфлікту была адмова Фрыдрыха вярнуць Сьвятому Пасаду Таскану.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урбан III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.