Віктар III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віктар III (папа рымскі)
Pope Victor III.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1027[1]
Бэнэвэнта, Кампанія
Памёр 16 верасьня 1087[1]
Монтэ-Касына, Касіна[d], правінцыя Фразінонэ[d], Ляцыё, Італія
Пахаваны Монтэкасіна[d]
Дэнамінацыяхрысьціянства
Бацькі Landulf V of Benevento[d]
Заняткіклерык і ксёндз
Дзень памяці16 верасьня

Віктар III (па-лацінску: Victor PP. III), сьвецкае імя Дэзыдэрыё Эпіфані (па-італьянску: Desiderio Epifani); 1027, Бэнэвэнта — 16 верасьня 1087, манастыр Монтэ-Касына) — Папа рымскі з 24 траўня 1086 году па 16 верасьня 1087 году. Паходзіў са шляхетнага лянгабардзкага роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр сьвятой Сафіі ў Бэнэвэнта, дзе прыняў пострыг зь імем Дэзыдэрыюс. У 1055 годзе з дазволу папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касына.

У сакавіку 1058 году быў узьведзены ў годнасьць кардынала-дыякана царквы Сьвятых Сэргіюша й Вакха. У красавіку таго ж году ён быў абраны абатам Монтэ-Касына. 6 сакавіка 1059 году ўзьведзены ў годнасьць кардынала-прасьбітара царквы Сьвятой Цэцыліі.

24 траўня 1086 году абат Дэзыдэрыюс быў абвешчаны новым папам. Аднак ягонае абраньне не было прызнана імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Гэнрыхам IV і Дэзыдэрыюс быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імпэратара антыпапам Клімэнтам III. У сакавіку 1087 году канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрыюс пагадзіўся заняць Папскі Пасад. Эпіскапская хіратонія й інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 траўня 1087 году ў саборы Сьвятога Пятра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Віктар III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б various authors Encyclopedia of Popes — 2000.